20 красавiка 2024, Субота, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хопкінс у «Маўчанні ягнятаў» і Сталонэ ў «Рокі» загавораць па-беларуску

11
Хопкінс у «Маўчанні ягнятаў» і Сталонэ ў «Рокі» загавораць па-беларуску

Відэасэрвіс Voka будзе выкладаць кожную пятніцу замежны фільм у беларускай агучцы.

Праект агучвання сусветнага кіно на беларускую мову CineVoka парадуе гледачоў некалькімі навінкамі. Кожную пятніцу яны будуць выходзіць на відэасэрвісе Voka.

У сакавіку запланаваныя адразу пяць прэм'ераў. Гэта папулярны ў 80-я гады мінулага стагоддзя баявік «Рабакоп» пра кібарга; спартовая драма пра баксёра «Рокі» з Сільвестрам Сталонэ ў галоўнай ролі; крымінальны баявік «Ронін» з Робертам дэ Ніра; трылер «Маўчанне ягнятаў» з Энтані Хопкінсам, а таксама фантастыка «Зорная брама».

Акрамя таго, на платформе Voka ўжо можна паглядзець больш за 50 фільмаў і серыялаў у беларускім дубляжы. Сярод іх шэдэўры сусветнага кіно трылогія «Хобіт» і драма «Чалавек дажджу». А яшчэ першы серыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» уласнай вытворчасці.

Раней міністр культуры Беларусі паведаміў, што закончаная праца над фільмам «За паўгадзіны да вясны» пра Уладзіміра Мулявіна. Тым часам у Беларусі пачынаюцца здымкі новай экранізацыі «Чорнага замка Альшанскага» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках