19 красавiка 2024, Пятніца, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы спрабуюць зладзіць правакацыі на мяжы Украіны з Беларуссю

9
Расейцы спрабуюць зладзіць правакацыі на мяжы Украіны з Беларуссю

Перахоп.

Расейскія вайскоўцы спрабуюць зладзіць правакацыі на ўкраінска-беларускай мяжы.

Аб гэтым паведамляе Telegram Службы бяспекі Украіны.

У перахопе СБУ расейскі вайсковец, які «гастралюе» ўздоўж украінскай мяжы, распавядае пра гэта свайму знаёмаму.

«Мы ў адным горадзе (у Беларусі, - рэд.). Тут таксама ваду каламуцяць... Ездзяць на правакацыі... Карацей, з гэтага боку правакуюць хахлоў, каб яны, тыпу, на Беларусь напалі. Ну, каб далучыліся, мусіць. Нас тысячы паўтары тут прыехала», - распавёў ён.

А яго суразмоўца ў гэты час ваюе на Данецкім кірунку і чакае, што падраздзяленне таварыша перакінуць на дапамогу менавіта сюды. Аднак той зняпраўджвае.

«Зноў пераязджаем з месца на месца. Кожны дзень пераезд. Ва ўсёй Беларусі ўжо пабывалі. Мы былі ў адным горадзе, цяпер на мяжу з Польшчай пераехалі. Каля Польшчы», - сказаў акупант.

Як адзначылі ў СБУ, такія дзеянні сведчаць аб тым, што Расея не спыняе спробаў уцягнуць Беларусь непасрэдна ў вайну супраць Украіны і робіць гэта ўсімі спосабамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках