29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскае войска можа стаць самым шматлікім у Еўропе

5
Польскае войска можа стаць самым шматлікім у Еўропе

Краіна хоча мець моцныя наземныя сілы, каб адпудзіць агрэсара.

Войска Польшчы можа стаць самым шматлікай у Еўропе. Краіна хоча мець моцныя наземныя сілы, каб адпудзіць агрэсара.

Пра гэта паведамляе «Польскае радыё».

«Калі мы давядзём да канца нашыя дзеянні, калі бесперашкодна зможам іх рэалізаваць пасля восеньскіх выбараў, то за кароткі час польскія наземныя сілы будуць наймацнейшымі ў Еўропе. Так, паслядоўна давядзём да гэтага. Не таму, што хочам на кагосьці напасці. Не. Таму што хочам эфектыўна адпудзіць агрэсара», - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, Польшча павінна зрабіць высновы з вайны Расеі супраць Украіны. Так, ужо зараз польскае войска разам з войскамі тэрытарыяльнай абароны налічвае 160 тысяч салдат.

Пры гэтым раней Блашчак адзначаў, што ягонай мэтай з'яўляецца павелічэнне колькасці войска да 300 тысяч вайскоўцаў.

Нагадаем, Польшча пачынае найбуйнейшую за апошнія 50 гадоў кампанію пераўзбраення ў адказ на рост пагрозы з боку РФ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках