19 красавiка 2024, Пятніца, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

105 год БНР адзначылі ў Тэль-Авіве

2
105 год БНР адзначылі ў Тэль-Авіве
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Фотафакт.

У Тэль-Авіве адбылося святкаваньне Дня Волі з канцэртам і кірмашом беларускіх умельцаў. Пра гэта расказвае карэспандэнт «Белсата».

25 сакавіка ў Тэль-Авіве прайшло ўрачыстае святочнае мерапрыемства да Дня Волі - 105 гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Праграма складалася з кірмашу беларускіх майстроў і канцэрту беларускіх выканаўцаў. На мерапрыемстве адбыўся збор у дабрачынныя беларускія фонды.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

У святочнай музычнай праграме ўдзельнічалі Аляксандр Памідораў, Ірэна Катвіцкая, Dr. Jack, Пінхас Цінман, Сектар, Ліза Хургіна. Вёў канцэрт Зміцер Лукашук.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

Удзельнікі кірмашу, выхадцы з Беларусі (частка з іх удзельнікі жнівеньскіх падзей 2020 года) прэзентавалі свае работы ў галінах літаратуры, выяўленчага мастацтва, керамікі, сувенірных вырабаў і кулінарыі.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

На імпрэзе была прадстаўленая кніга Генадзя Шульмана «Пра тое як там», у якой аўтар ад першай асобы расказвае пра рэчы простыя і складаныя адначасова: пра волю і няволю; пра людзей добрых і дрэнных - тых, з кім давялося сустрэцца аўтару на яго цярністым шляху; аб тым, як выжываць і жыць ва ўмовах, да жыцця мала прыстасаваных; аб тым, што нават за калючым дротам можна і трэба заўсёды заставацца чалавекам.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

Мерапрыемства было арганізавана Народным пасольствам Беларусі ў Ізраілі супольна з творчым аб'яднаннем BSRB Production. Аб стварэнні Народнай амбасады ў Ізраілі было абвешчана ў снежні 2022 года. Адным з прадстаўнікоў Народнага пасольства з'яўляецца Аляксандр Фруман - ізраелец, які пацярпеў падчас жнівеньскіх падзей на сваёй радзіме ў Менску і прабыў тры дні ў жодзінскай турме.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

Народныя пасольствы ствараюцца для абароны правоў грамадзян Беларусі за мяжой, а таксама для прадстаўніцтва інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі. Пастанова аб стварэнні Народнай амбасады прымаецца прадстаўнікамі беларускай дыяспары на падставе рэзалюцыі Сусветнага кангрэсу беларусаў і падтрымліваецца абранай прэзідэнткай Святланай Ціханоўскай і Народнай антыкрызіснай управай.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

Задачы пасольства - развіццё ва ўмацаванні палітычных сувязяў з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі, прасоўванне беларускага парадку ў розных ізраільскіх СМІ, правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, звязаных з беларускай ідэнтычнасцю, дапамога ў зборы сродкаў для розных гуманітарных фондаў.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

Цяпер пры спрыянні Народнага пасольства Беларусі ў Ізраілі і Інстытута катастрофы і гераізму Нацыянальнага мемарыяла "Яд Вашэм" разглядаецца справа Клаўдзія Дуж-Душэўскага што да магчымага ўключэння яго імя ў спіс праведнікаў свету.

ФОТА: «БЕЛСАТ»
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках