25 красавiка 2024, Чацвер, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп абяцае закончыць вайну ва Украіне праз 24 гадзіны пасля абрання прэзідэнтам ЗША

83
Трамп абяцае закончыць вайну ва Украіне праз 24 гадзіны пасля абрання прэзідэнтам ЗША

Экс-прэзідэнт ЗША заявіў, што перашкодзіць Трэцяй сусветнай вайне, да якой «мы набліжаемся».

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў сваім выбарцам закончыць вайну Расеі супраць Украіны праз 24 гадзіны пасля абрання на другі прэзідэнцкі тэрмін.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на выступ Трампа на перадвыбарным мітынгу перад прыхільнікамі ў Тэхасе.

Трамп заявіў, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін пачаў сцягваць войскі да межаў Украіны пасля ягонай паразы на выбарах. Ён таксама абвінаваціў адміністрацыю прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў тым, што яна не спрабуе весці перамовы з дыктатарам.

Ён заявіў, што нібыта можа скончыць вайну, развязаную Расеяй, «вельмі хутка», пасля таго, як яго абяруць прэзідэнтам.

«Калі я кажу так, я збіраюся дасягнуць урэгулявання вельмі хутка… У мяне будзе ўрэгуляванне цягам 24 гадзін. Стоячы перад вамі сёння, я - адзіны кандыдат, які можа даць такое абяцанне. Я перашкоджу Трэцяй сусветнай вайне, да якой мы набліжаемся», - сказаў Трамп.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках