18 красавiка 2024, Чацвер, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды можна злётаць з Літвы на красавіцкія вакацыі і выдаткаваць на авіябілеты да 210 рублёў у абодва бакі

4
Куды можна злётаць з Літвы на красавіцкія вакацыі і выдаткаваць на авіябілеты да 210 рублёў у абодва бакі

Восем варыянтаў.

У беларусаў у красавіку будуць чатырохдзённыя вакацыі - з 22 да 25 красавіка. Для сяго-таго гэта нагода адправіцца ў непрацяглае падарожжа. Zerkalo.io сабрала некалькі варыянтаў, куды можна паляцець самалётам з Літвы - Вільні ды Коўна - на красавіцкія вакацыі за суму да 210 рублёў за квіткі ў абодва бакі. Каб знайсці варыянты таннага авіяпералёту, у пэўных выпадках давядзецца ўзяць дадатковыя дзень-два адпачынку.

Удакладнім, што цэны актуальныя на момант выхаду матэрыялу, далей яны могуць дастаткова хутка змяняцца. Тарыфы пазначаныя на білеты з ручной паклажай.

Нагадаем, беларусаў у красавіку чакаюць вакацыі - з 22 да 25 красавіка, гэта значыць з суботы да аўторка. Так, 25 красавіка – Радаўніца (паводле календара праваслаўнай канфесіі). А працоўны дзень з 24 красавіка перанеслі на суботу, 29-ы дзень гэтага ж месяца.

З Коўна кампанія Ryanair прапануе квіткі ў данскае места Ольбарг на 21-24 красавіка за 25,26 еўра (блізу 78 рублёў курсам Нацбанка на 26 сакавіка).

У Капенгаген з Коўна кампанія Ryanair прадае квіткі на 22-25 красавіка за 36,98 еўра (115 рублёў).

З Вільні ў Осла самалётам Ryanair можна паляцець у Осла 21 красавіка і вярнуцца назад 25-га за 37,48 еўра (116 рублёў).

З Коўна ў Варшаву з вылетам 20 красавіка і вяртаннем 23-га квіткі кампаніі Ryanair каштаввацьмуць 64,51 еўра (200 рублёў).

У Кёльн з Коўна можна адправіцца самалётам Ryanair 20 красавіка і вярнуцца 24-га за 67,83 еўра (210 рублёў).

У Бэрлін з Вільні можна адправіць за 65,68 еўра (блізу 204 рублі). Вылет - 20 красавіка, а вяртанне - 25-га). Вознік - кампанія Ryanair.

Авіякампаніяй Wizzair можна злятаць з Коўна ў нарвэжскі Алесунд 21-24 красавіка за 67,98 еўра (блізу 210 рублёў). У места Бэрген у Нарвэіі з Коўна Wizzair прапануе адправіцца 22-26 красавіка за 49,98 еўра (155 рублёў).

Нагадаем, лаўкостэры далей скарачаюць колькасць рэйсаў з Літвы. Беларусы тым часам па-ранейшаму актыўна карыстаюцца паслугамі літоўскіх аэрапортаў, нягледзячы на візавыя і транспартныя цяжкасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках