24 красавiка 2024, Серада, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы склалі спіс зместу, ад якога ў вас узнікне гусіная скура

Навукоўцы склалі спіс зместу, ад якога ў вас узнікне гусіная скура

Даследнікі спадзяюцца выкарыстоўваць гэта для лячэння дэпрэсіі.

Група даследнікаў стварыла базу звестак, дзе яны сабралі мэдыйны змест, які сапраўды выкліча рэакцыю вашага арганізма.

Гусіная скура - гэта натуральная рэакцыя арганізма, якая з'яўляецца з прычыны моцных эмоцый накшталт страху, задавальнення, узрушанасці або захапленні. У такіх выпадках ля асновы валасоў на скуры з'яўляюцца невялікія пухіры, а адчуванні зазвычай апісваюць "мурашкамі", якія пачынаюць "бегаць па скуры", піша «Новое время».

Група даследнікаў з Мэдыялабараторыі Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута, Мультыдысцыплінарнага цэнтра даследавання мозгу Гонду ў Ізраілі і Інстытута перспектыўных даследаванняў свядомасці ў Каліфорніі стварыла базу звестак з зместам, які выклікае менавіта такую рэакцыю. Для сваёй працы яны выкарыстоўвалі ChillsDB - адкрыты рэпазітар правераных раздражняльнікаў, якія выклікаюць гусіную скуру, накшталт прамоў, музыкі або фрагментаў з фільмаў.

Навукоўцы сабралі 50 розных фрагментаў зместу з ChillsDB і выпадковым чынам паказалі іх больш за 600 ахвотнікам, ацаніўшы іхні эмацыйны водгук. Тыя, хто адчуваў гусіную скуру, паведамлялі аб большым прыліве эмоцый падчас прагляду або праслухоўвання зместу, чым тыя, у каго не ўзнікала гэтага адчування, піша Vice.

Даследнікі спадзяюцца выкарыстоўваць гэта ў будучыні - напрыклад, для лячэння дэпрэсіі.

Для гэтага яны жадаюць навучыцца выклікаць гусіную скуру - такім чынам чалавек будзе больш адкрыты да пэўных эмоцый, і, калі правільна скарыстацца гэтым станам, тэарэтычна, гэта можна выкарыстоўваць у тэрапеўтычных мэтах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках