19 красавiка 2024, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгожын ударыў кавадлам Шайгу і Герасімава

2
Прыгожын ударыў кавадлам Шайгу і Герасімава

Расейскім генералам падклалі вялікую «свінню».

Заявіўшы аб пяці тысячах памілаваных зняволеных, якія вярнуліся дадому з Украіны, Яўген Прыгожын падклаў вялікую свінню кіраўніцтву мінабароны. На тыдні з'явіліся пагалоскі аб тым, што Вагнер будзе згортваць сваю актыўнасць на ўкраінскіх франтах і засяродзіцца на Афрыцы.

Гэтаму папярэднічала прызначэнне кіраўніка Генштаба Валерыя Герасімава камандзірам групоўкі войскаў ва Украіне. Падначаленыя Прыгожына яшчэ ў 2022 годзе публічна абразілі генерала Герасімава і той спаўна адплаціў ПВК і яе камандзіру. Памятаеце ўсе гэтыя скаргі Прыгожына на недахоп набояў для ўзяцця Бахмута? Дэманстрацыю трупаў загінулых зэкаў, расстрэл наймітамі мішэні з партрэтамі Герасімава і Шайгу.

Увогуле, вайскоўцы, няздольныя выйграць вайну, перамаглі Прыгожына на «паркеце», што яны любяць і ўмеюць рабіць. Але камандзір ПВК таксама не просты. Ён тут жа адыграўся на вайскоўцах, якія «адціснулі» яго ад вярбоўкі зэкаў на зонах і зараз самі забіраюць іх на вайну.

Называючы лічбу, што вярнулася пяць тысяч, Прыгожын не называе лічбу завербаваных, а іх, паводле «Руси сидящей» амаль 50 тысяч. Атрымліваецца, што з усяе колькасці зэкаў, якія пайшлі на вайну, вярнуліся дадому 10%, ды і тое незразумела ў якім стане. Прыгожын не сказаў, колькі з іх паранены і пакалечаны на ўсё жыццё.

Вось зараз уявім, што прыехалі на зону вярбоўшчыкі ад Шайгу і Герасімава, а зэкі ўжо ведаюць статыстыку з вуснаў самога Прыгожына. Як вы думаеце, ці шмат яны навярбуюць патэнцыйных ваяк? Якой якасці яны будуць? Сыходзячы Яўген Прыгожын трахнуў сваіх апанентаў па галаве «інфармацыйнай кувалдай». І ўдар гэты адчувальны для вайскоўцаў, якія з цяжкасцю набіраюць добраахвотнікаў для працягу вайны.

Тэлеграм-канал «Займальная канспіралогія»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках