20 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якубовіч раззлаваў расейцаў сваім хамствам

41
Якубовіч раззлаваў расейцаў сваім хамствам
Леанід Якубовіч

Гледачы патрабуюць, каб вядоўца «Поле цудаў» звольнілі з тэлевізіі.

Расейскі тэлевядоўцы і зорка шоў «Поле цудаў» Леанід Якубовіч давёў сваіх гледачоў да шаленства. Расейцы абураюцца праз тое, што артыст хаміць і абражае людзей проста на камеру, паведамляе unian.net.

Якубовіч некалькі разоў трапляў у сур'ёзныя скандалы праз свае выказванні, аднак гэта яго не спыніла. У пачатку года вядоўца абразіў жыхароў Камчаткі, параўнаўшы чукчаў з ідыётамі. Прасіць прабачэння за гэта ён не стаў і толькі працягнуў хаміць гасцям шоў «Поле цудаў».

У выніку, расейцы ўзбунтаваліся. Цяпер яны патрабуюць звальнення Якубовіча. Як пішуць расСМІ, водгукі на перадачу «Поле цудаў» перапоўненыя негатыўнымі каментарамі ў адрас вядоўцы.

«Якубовіч перагінае, яго нясе, а ўдзельнікі стаяць і зносяць абразы. Агідна! Усё стала фальшыва! Годзе ўжо пісаць сцэнар! Хам і нахабнік, а не вядоўца. Раней ён сабе такога не дазваляў. Якубовічу час на пенсію!» - абураюцца расейцы.

Зрэшты, прапагандысцкаму «Першаму каналу» адкрыта пляваць на крытыку і меркаванне сваіх гледачоў. Кіраўніцтва ігнаруе ўсе патрабаванні расейцаў і працягвае выпускаць у эфір выпускі «Поле цудаў» з Якубовічам. І ўсё гэта не проста так, бо вядоўца актыўна займаецца прапагандай і падтрымлівае поўнамаштабную вайну РФ супраць Украіны.

Што Якубовіч казаў пра вайну

Вядучы адкрыта хваліць Пуціна і ягоную агрэсію. Са слоў Якубовіча, ён сам бы адправіўся на фронт. Ён прызнаваўся, што яму «моцна хочацца» на вайну. Аднак яго нібыта «не пускае» ўзрост. Якубовіч называе Пуціна «фенаменальным» і нярэдка спрабуе яго ўзвышаць у эфірах шоу «Поле цудаў».

Увосень 2022 года Якубовіч патрапіў пад санкцыі. Разам з ім у «чорны спіс» патрапілі і іншыя пуціністы, такія як Кіркораў і Галусцян.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках