18 красавiка 2024, Чацвер, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Бэн Ходжэс назваў падзею, якая зменіць ход вайны

7
Генерал Бэн Ходжэс назваў падзею, якая зменіць ход вайны

Яна не звязана з поспехамі УСУ на ўсходнім фронце.

Вызваленне Крыма ад расейскага акупацыйнага войска можа стаць вырашальнай часткай вайны Расеі супраць Украіны. Аднак для паспяховай дэакупацыі паўвострава неабходна, каб міжнародныя партнёры, між іншым, ЗША адкрыта заявілі, што зычаць перамогі Украіны.

Пры гэтым поспехі на ўсходзе Украіны не будуць мець такога стратэгічнага эфекту, як вызваленне крымскага паўвострава. Пра гэта ў інтэрв'ю Newsbreak заявіў генерал-лейтэнант ЗША ў адстаўцы Бэн Ходжэс.

З ягоных слоў, ход вайны можа змяніцца вельмі хутка, калі Злучаныя Штаты адкрыта заявяць, што зычаць перамогі Украіны. Таксама, уваджае Ходжэс, у Белым доме павінны пагадзіцца з тым, што вызваленне Крыма з'яўляецца ключом да перамогі Украіны. Ён дадаў, што ЗША зрабілі вельмі шмат для ўкраінскага войска ў кантэксце вайсковай дапамогі, аднак зараз не стае цвёрдай заявы аб перамозе Украіны.

«Вы можаце забіць кожнага расейца ў радыусе 200 кіламетраў ад Бахмута, і гэта не зменіць стратэгічны вынік, але вы вызваліце Крым, і тады, я думаю, вы цалкам зменіце ўвесь стратэгічны кантэкст. Але чаго не стае, дык гэта таго, што прэзідэнт, адміністрацыя не сказалі публічна: «Мы хочам, каб Украіна перамагла», - заявіў Ходжэс.

Амерыканскі генерал уважае, што прычына гэтага ў тым, што ЗША пакуль не ўпэўненыя ў зыходзе вайны. Ён дадаў, што прэзідэнт Джо Байдэн прарабіў добрую працу ў аб'яднанні хаўруснікаў. Аднак ЗША і іх еўрапейскія партнёры па-ранейшаму занепакоеныя тым, што адбудзецца, калі расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін страціць уладу.

«Людзям не прыйшла ў галаву думка, што Расея тут пацерпіць паразу, ім цяжка з гэтым. Я думаю, што адміністрацыя таксама празмерна занепакоеная рызыкай таго, што Расея нейкім чынам перавядзе вайну ў ядравы канфлікт», - патлумачыў Ходжэс.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках