10 чэрвеня 2023, Субота, 17:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзел для дома ў Белавежскай пушчы прадалі за рэкордную суму

5
Надзел для дома ў Белавежскай пушчы прадалі за рэкордную суму

Ягоны пачатковы кошт быў 874,92 беларускіх рубля.

У Камянцы, што ў Берасцейскай вобласці, адбыўся аўкцыён для продажу зямельных надзелаў у прыватную ўласнасць грамадзянаў, паведамляе тэлеграм-канал #1рэгіён.

Найбольшую цікавасць выклікаў надзел плошчай 0.1902 га для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома, размешчаны ў вёсцы Абрамава, 2Б, Дзмітравіцкага с/с Камянецкага раёна.

Ягоны пачатковы кошт быў 874,92 беларускіх рубля. Падалі 9 заявак. У выніку прадалі яго за 40000 рублёў. Суму гэтую называюць рэкорднай.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».