24 красавiка 2024, Серада, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка: Параза Расеі дасць беларусам новы шанс

13
Украінская выведка: Параза Расеі дасць беларусам новы шанс

ГУР Мінабароны Украіны павіншавала беларусаў з Днём Волі.

Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны павіншавала беларусаў з Днём Волі:

– Для кожнага грамадзяніна Беларусі, які марыць пра свабодную нацыянальную дзяржаву, гэтае свята мела і заўсёды будзе мець асаблівы сэнс.

Зрэшты, беларусы не толькі мараць, але і дзейнічаюць: роўна год таму, 25 сакавіка 2022 года, байцы батальёна імя Кастуся Каліноўскага ў атакаваным расейскімі ракетамі Кіеве прынялі прысягу на вернасць беларускаму народу і сталі змагацца за свабоду для сваёй нацыі са зброяй у руках.

Воля і ўкраінскага, і беларускага народаў пад пагрозай аднаго жорсткага і неадэкватнага ворага. Параза Масковіі на полі бою ва Украіне, а таксама наступны крах імперыі зла дасць беларусам новы шанец на карэнныя змены ў іх краіне.

Воля – наша агульная каштоўнасць. Таму і здабытая перамога над маскавітамі будзе агульнай. Украіна заўсёды будзе побач як надзейны добры сябар і добрая суседка. Разам, як кажуць, лягчэй.

За вашу і нашу будучыню – да бою!

З Днём Волі! Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках