24 красавiка 2024, Серада, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейцы не змогуць перасесці на кітайскія аўтамабілі

9
СМІ: Расейцы не змогуць перасесці на кітайскія аўтамабілі

Кошты непад'ёмныя.

На фоне масавых антырасейскіх санкцыяў, уведзеных у сувязі з уварваннем РФ ва Украіну, расейцы скардзяцца на немагчымасць перайсці на аўтамабілі кітайскай вытворчасці.

Як паведамляе Reuters, кошты кітайскіх аўтамабіляў непад'ёмныя для грамадзянаў Расеі.

Нават кошт расейскага «Масквіча», дэталі да якога пастаўляе кітайская кампанія JAC, выглядае высакаватым. Мадэль 3 каштуе блізу 2 мільёнаў рублёў (26195 дал.). Кошты Lada Granta, самага папулярнага аўтамабіляў РФ, пачынаюцца ад 680 тысячаў расейскіх рублёў.

Як гаворыцца ў матэрыяле, пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну кітайскія аўтавытворцы скарысталіся сітуацыяй і значна нарасцілі сваю прысутнасць на расейскім рынку праз сыход з яго такіх кампаній, як Renault, Nissan і Mercedes.

На такія кітайскія аўтамабільныя брэнды, як Haval, Chery і Geely, цяпер прыпадае амаль 40% продажаў новых аўтамабіляў на тэрыторыі агрэсара, у параўнанні з менш як 10% у студзені-лютым 2022 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках