29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радыска за 10 рублёў, памідоры – да дваццаці: Што за колькі прадаюць на Камароўцы

12
Радыска за 10 рублёў, памідоры – да дваццаці: Што за колькі прадаюць на Камароўцы

Дорага абыдуцца і агуркі.

Карэспандэнт агенцтва «Менск-Навіны» 25 сакавіка наведаў Камароўскі рынак у Менску і расказаў, за колькі там цяпер прадаюць гародніну, садавіну і зеляніну.

КОШТЫ НА КАМАРОЎЦЫ 25 САКАВІКА 2023 ГОДА. ФОТА: «МЕНСК-НАВІНЫ»

Беларускую бульбу на Камароўскім рынку сёння можна набыць коштам ад 0,79 да 1,29 рубля за кілаграм. Морква абыдзецца на 0,99–1,29 рублёў, цыбуля – да 2,99 рубля, баклажаны – ад 7,50 да 10 рублёў, а буракі каштуюць 1,29 рублёў за кілаграм.

Дорага абыдуцца памідоры (10–20 рублёў за кілаграм) і агуркі (ад 7 да 12 рублёў за кілаграм). Салодкі перац каштуе ад 6,5 да 10,99 рублёў за кіло. Белакачанная капуста прадаецца за 99 капеек за кілаграм, а часнок – ад 8 да 9 рублёў. Ёсць і радыска – за 10 рублёў.

РОЗНЫЯ ГАТУНКІ БУЛЬБЫ НА ПРЫЛАЎКУ Ў ПЛАСТЫКАВАЙ ТАРЫ НА КАМАРОЎСКІМ РЫНКУ. БЕЛАРУСЬ, МЕНСК, 25 САКАВІКА 2023 ГОДА. ФОТА: УП «АГЕНЦТВА “МЕНСК-НАВІНЫ”»

Кошты за пучок зеляніны наступныя: пятрушка, зялёная цыбуля, салата і кроп – 1,5 рублі, кіндза – 4 рублі, рукала – 5 рублёў, шпінат – 2,5 рублёў.

РОЗНЫЯ ГАТУНКІ МОРКВЫ І РЭПЧАТАЙ ЦЫБУЛІ Ў МЕТАЛІЧНАЙ І ПЛАСТЫКАВАЙ ТАРЫ НА ПРЫЛАЎКУ НА КАМАРОЎСКІМ РЫНКУ. БЕЛАРУСЬ, МЕНСК, 25 САКАВІКА 2023 ГОДА. ФОТА: УП «АГЕНЦТВА “МЕНСК-НАВІНЫ”»

Кошты садавіны такія: яблыкі – 1,50–3 руб/кг, апельсіны і ківі – ад 5,50 руб/кг, мандарыны – 5,50–11 руб/кг, слівы – да 6 руб/кг, вінаград – 5,50–12 руб / кг, лімоны – блізу 6,50 руб/кг.

ЗЯЛЁНАЯ ЦЫБУЛЯ ПОБАЧ З ІНШЫМ ЗЯЛЕНІВАМ, А ТАКСАМА РАДЫСКАЙ І ПАМІДОРАМІ НА ПРЫЛАЎКУ НА КАМАРОЎСКІМ РЫНКУ. БЕЛАРУСЬ, МЕНСК, 25 САКАВІКА 2023 ГОДА. ФОТА: УП «АГЕНЦТВА “МЕНСК-НАВІНЫ”»

Кошты ягадаў пачынаюць пакрысе змяншацца. Трускаўкі прадаюцца за 9,99 рублёў за паўкіло, дурніцы – 4,50 рублёў за 100 г, журавіны – 10 рублёў за кілаграм.

КОШТЫ НА КАМАРОЎЦЫ 25 САКАВІКА 2023 ГОДА. ФОТА: «МЕНСК-НАВІНЫ»
КОШТЫ НА КАМАРОЎЦЫ 25 САКАВІКА 2023 ГОДА. ФОТА: «МЕНСК-НАВІНЫ»
КОШТЫ НА КАМАРОЎЦЫ 25 САКАВІКА 2023 ГОДА. ФОТА: «МЕНСК-НАВІНЫ»
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках