19 красавiка 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Айцішнікаў, якія з'ехалі з Расеі, заменяць зэкамі

44
Айцішнікаў, якія з'ехалі з Расеі, заменяць зэкамі

У IT-працах могуць задзейнічаць да 60 000 зняволеных.

Асуджаныя ў Расеі могуць замяніць спецыялістаў IT-сферы, якія з'ехалі за мяжу. Адпаведны праект для Федэральнай службы выканання пакаранняў распрацавалі самі зняволеныя – былы праграміст Акім Дзянісаў і ягоны таварыш, з якім ён разам вучыўся ў школе Сколкава, піша «Маскоўскі камсамолец».

Сярэдні тэрмін знаходжання асуджаных у калоніі цяпер складае блізу трох гадоў, а сярэдні тэрмін асваення IT-спецыяльнасці – паўгода. Гэта азначае, што пасля таго, як спецыяліста падрыхтуюць, ён можа працаваць на спецыяльнасці мінімум два гады за кратамі. Пры гэтым матываваныя і здольныя асуджаныя складаюць 5–15% ад агульнай колькасці зняволеных, што прыкладна роўна 50000–60000 чалавек.

Аўтары праекта распрацавалі ўнутраную платформу ФСВП для ўліку актыўнасці зняволенага, кантролю сувязі са знешнім інтэрнэтам і камунікацыі з камандай заказчыка. Самім зняволеным доступ у інтэрнэт неабавязковы, піша The Moscow Times.

Распрацоўнікі базаў звестак у Расеі ў сярэднім зарабляюць блізу 80000 расейскіх рублёў. У той самы час асуджаны, заняты на швачнай вытворчасці, атрымлівае блізу 7000 расейскіх рублёў. Праект мае на ўвазе значнае павелічэнне заробку для ўдзельнікаў праграмы, што можа прывесці да павелічэння матывацыі і павышэння эфектыўнасці працы асуджаных, мяркуюць аўтары.

Перад пачаткам вайны ва Украіне, у студзені 2022 года, Уладзімір Пуцін ухваліў прапанову Мінюста стварыць у Расеі папраўчыя цэнтры на 100000 працоўных месцаў для асуджаных. Міністр юстыцыі Канстанцін Чуйчанка ацаніў гэты праект на 500 тысячаў рублёў за кожнае створанае працоўнае месца, але паабяцаў, што зняволеныя фактычна будуць самі аплачваць выдаткі, звязаныя з іх утрыманнем. ФСВП прадаўжае працу над гэтым праектам: у найбліжэйшы час плануецца адкрыць спецыяльныя папраўчыя цэнтры (ПЦ) для асуджаных да прымусовых працаў ва ўсіх рэгіёнах краіны.

«Калі цяпер у прымусовых працах задзейнічана блізу 18000 чалавек, то за некалькі гадоў колькасць месцаў у ПЦ давядуць да 110000», – паведамляў раней чалец экспертнай рады Дзярждумы ў заканадаўстве Аляксандр Мітрук. Паводле ягоных словаў, ужо да 2024 года дзель працоўных асобаў на вытворчых аб'ектах УІС павялічыцца да 55%, а да 2030 года – да 85%.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках