Каля будынка Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг
2- 25.03.2023, 13:40
- 3,172

У Вільні святкуюць Дзень Волі.
Сёння беларусы ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі.
У гонар 105-й гадавіны абвяшчэння БНР сёння раніцай ля будынка Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. На ўрачыстасць сабралася некалькі дзясяткаў чалавек.





Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў відэа, якое дэманструе святочную атмасферу ў Вільні.
Таксама паведамляецца, што на мітынгу ў Вільні выступіў дэпутат Сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс.