20 красавiка 2024, Субота, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля ўдараў УСУ расейцы рыхтуюцца да «жэсту добрай волі» ў Херсонскай вобласці

1
Пасля ўдараў УСУ расейцы рыхтуюцца да «жэсту добрай волі» ў Херсонскай вобласці

У аператыўным камандаванні «Поўдзень» назвалі дакладную прымету.

Сілы абароны на поўдні выціскаюць з акупантаў «жэст добрай волі». Расейцы пачынаюць займацца марадзёрствам, рыхтуючы глебу для ўцёкаў.

Пра гэта заявіла начальніца Аб'яднанага прэс-цэнтра сіл абароны Поўдня Наталля Гумянюк, паведамляе «24 канал».

З яе слоў, пасля баёў з абаронцамі расейцы пачынаюць займацца марадзёрствам і адпраўляць нарабаванае ў Расею.

«Ужо нават жыхары Херсоншчыны як правабярэжнай, так і левабярэжнай, ведаюць «народную прыкмету» - калі акупанты пачынаюць пераапранацца ў цывільнае і вельмі старанна пакаваць усё нарабаванае і адсылаць у абмен на пастаўку боепрыпасаў за «парэбрык» сваю маёмасць, - гэта як правіла падрыхтоўка да тых жа «жэстаў», - адзначыла Гумянюк.

Яна дадала, што да гэтага прыводзіць інтэнсіўная баявая праца УСУ.

«Мы гаварылі аб тым, што мы зачышчаем паласу хаця б 30 кіламетраў для таго, каб аблегчыць жыццё правабярэжжу», - падкрэсліла яна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках