28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі наступ на Бахмут захлынуўся

3
Расейскі наступ на Бахмут захлынуўся

Брытанская выведка назвала прычыны.

Атака расейскіх войскаў на горад Бахмут на Данбасе практычна застопарылася. У першую чаргу, гэта вынік крайняга знясілення расейскіх сіл.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

«Украіна таксама панесла цяжкія страты падчас сваёй абароны», - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца ў справаздачы, сітуацыю таксама пагоршыла напружанасць у дачыненнях паміж Міністэрствам абароны Расеі і групай «Вагнер», якія даюць войскі ў гэтым сектары.

Паводле інфармацыі брытанскай выведкі, Расея, імаверна, зрушыла свой аператыўны фокус у бок Аўдзееўкі, на поўдзень ад Бахмута, і ў сектар Крамянная-Сватава на поўначы, раёны, дзе Расея, магчыма, толькі імкнецца стабілізаваць сваю лінію фронту.

«Гэта мяркуе агульнае вяртанне да больш абарончай аператыўнай схемы пасля непераканаўчых вынікаў спроб правесці агульны наступ са студзеня 2023 года», - адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Нагадаем, паводле інфармацыі брытанскай выведкі, расейскія генералы асцерагаюцца буйнога наступу УСУ на поўначы Луганскай вобласці. Пры гэтым яны спрабуюць адсунуць лінію фронту ад Сватава і Крамянной.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках