25 красавiка 2024, Чацвер, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Драздах разлілі «Навічок»?

21
У Драздах разлілі «Навічок»?

Такі самалёт ужо прылятаў з ЕЗ на фоне інфармацыі аб атручэнні ФСБ Кадырава.

Як паведамляў сайт Charter97.org, у Менску раніцай 24 сакавіка прызямліўся таямнічы бізнэс-джэт Falcon 900EX з Парыжа.

Гэта санітарны самалёт, які належыць Airlec Air Espace, найстарэйшай французскай кампаніі бізнэс-авіяцыі, якая мае шматгадовы досвед надання паслуг санітарнай авіяцыі.

Борт прыляцеў у Менск, нягледзячы на тое, што пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Менску Еўрапейскі Звяз забараніў усе палёты над Беларуссю. Аднак забарона не распаўсюджваецца на гуманітарныя/санітарныя барты і аварыйныя выпадкі.

Каму ў Менску спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога ад Еўразвязу - пакуль невядома.

Аднак 5 сакавіка такі самалёт ужо пралятаў над паветранай прасторай Латвіі па дарозе ў Маскву.

Тады бізнэс-джэт Bombardier Challenger 604, які выкарыстоўваецца ў якасці самалёта-рэанімацыі, вылецеў з Нямеччыны і прызямліўся ў маскоўскім Унукаве. Пасля чаго амаль адразу вярнуўся ў Нюрнберг.

СМІ называюць тры самыя імаверныя асобы, да якіх мог вылецець самалёт-рэанімацыя з Нямеччыны.

Гэта кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў, у якога ў апошні час пачаліся сур'ёзныя праблемы з ныркамі, расейскі віяланчэліст Павел Ралдугін, які ўважаецца за «партманэт» кіраўніка РФ, а таксама саліст групы «Любэ» і заўзяты аматар «расейскага свету» Мікалай Растаргуеў.

Адзначым, што прылёт самалёта-рэанімацыі з Нямеччыны ў часе супаў з інфармацыяй аб атручванні ФСБ кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава «Навічком», якая з'явілася ў СМІ, або іншай моцнадзейнай атрутай з лабараторыі расейскай спецслужбы.

Няўжо «Навічок» на гэты раз разлілі ў Драздах?

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках