16 красавiка 2024, aўторак, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі афіцэр: Пуцін прадаўжае здзяйсняць памылку за памылкай

Амерыканскі афіцэр: Пуцін прадаўжае здзяйсняць памылку за памылкай

Украіна рыхтуе магутны контрнаступ, які шакуе свет.

Страты Расеі ў вайне супраць Украіны штомесяц складаюць блізу 25 тысячаў загінулых вайскоўцаў, украінскія войскі паспяхова ліквідуюць наймагутнейшыя падраздзяленні акупантаў і рыхтуюцца да нашага «магутнага контрнаступу» вясной гэтага года.

Пра гэта расказаў у інтэрв'ю NV дарадца галоўнага камандзіра УСУ Залужнага, амерыканскі афіцэр Дэн Райс.

Ён падзяліўся звесткамі аб паспяховай ліквідацыі расейцаў украінскімі войскамі. Вядома, што на сёння ваяры УСУ знішчаюць блізу 25 тыс. ворагаў кожны месяц. Райс адзначыў: прыкладна такімі ж будуць лічбы стратаў расейцаў за сакавік.

Таксама афіцэр адзначыў, што ўкраінскія войскі знішчаюць усе найлепшыя падраздзяленні войска РФ, а таксама згадаў пра «магутны контрнаступ» Украіны вясной сёлета.

На думку Райса, гэтай вясной ва Украіны будзе значна мацнейшае войска, а таксама лепшае забеспячэнне, чым гэта было год таму. Гэта дазволіць перайсці ў наступ украінскім ваярам, каб адваяваць пазіцыі.

«Усе найлепшыя падраздзяленні расейскага войска знішчаюцца. Жудасны час для нападу. Таму, калі наступіць правільны час для наступу, увесну ва Украіны будзе значна мацнейшае войска, значна лепшае забеспячэнне, чым год таму. І вы павінны перайсці да наступу, каб адваяваць пазіцыі. І я веру, што гэтай вясной ва Украіны будзе вельмі магутны контрнаступ, які шакуе свет», – адзначыў дарадца Залужнага.

Акрамя таго, Райс сказаў, што «Бахмут – гэта месца, куды пайшло паміраць расейскае войска». Ён мяркуе, што Пуцін прадаўжае здзяйсняць памылку за памылкай і парушае ўсе прынцыпы вайны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках