29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO перакідвае да мяжы з Расеяй 2,5 тысячы вайскоўцаў і 500 адзінак тэхнікі

7
NATO перакідвае да мяжы з Расеяй 2,5 тысячы вайскоўцаў і 500 адзінак тэхнікі

Каля Калінінградскай вобласці РФ пройдуць маштабныя ваенныя вучэнні.

Польшча разам з хаўруснікамі ў Паўночнаатлантычным альянсе правядзе ў перыяд з 27 да 31 сакавіка буйныя навучальныя манеўры войскаў у раёне Балтыйскай касы, якая мяжуе з Калінінградскай вобласцю Расеі.

Як паведамляе PAP, у вучэннях, якія носяць назву Zalew-2023, будуць задзейнічаныя 16-я механізаваная дывізія і іншыя падраздзяленні польскага войска, а таксама батальённая група Альянсу.

Склад удзельнікаў манеўраў будзе налічваць 2,5 тыс. вайскоўцаў і паўтысячы адзінак рознай ваеннай тэхнікі. Вучэнні стануць найбуйнейшымі сёлета пры ўдзеле 16-й дывізіі.

Яны закрануць не толькі тэрыторыю Балтыйскай касы, але і 22-ю авіябазу ў Мальбарку і навучальны цэнтр у Маджэвіне.

Паводле легенды вучэнняў, хаўруснікі адаб'юць атаку ўмоўных тэрарыстаў, адпрацуюць выведныя дзеянні і дзеянні ва ўмовах хімічнага заражэння тэрыторый. Ключавым момантам манеўраў стане пераправа праз Балтыйскую касу пры дапамозе інжынерных войскаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках