24 красавiка 2024, Серада, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотнік: Пуцін можа не дажыць да Гаагі

8
Сотнік: Пуцін можа не дажыць да Гаагі
АЛЯКСАНДР СОТНІК

Яго атачэнне шукае новую кандыдатуру, якую пасадзяць у прэзідэнцкае крэсла.

Расейскае асяроддзе баіцца здаваць кіраўніка краіны-агрэсаркі Уладзіміра Пуціна пад суд, бо дыктатар можа пацягнуць «на дно» ўсю эліту за сабой. Пра гэта «Главреду» распавёў галоўны рэдактар канала Sotnik-TV, журналіст, пісьменнік і публіцыст Аляксандр Сотнік.

Ён не выключае, што расейскія эліты могуць забіць Пуціна, каб той увогуле не дажыў да Гаагі. Сотнік нават распавёў пра чуткі пра «ліквідацыю двайнікоў Пуціна». З ягоных звестак, загад асабіста аддаваў дыктатар.

«Ходзяць чуткі, што Пуцін даў загад ліквідаваць дваіх сваіх двайнікоў, і іх ужо крэмавалі, каб не засталося ніякіх слядоў. Пуцін - не гаажскі пацыент. Да Гаагі такі фігурант не дажывае. Ён ведае столькі, што здасць іх усіх, як шклотару, оптам. Але яго могуць зрабіць раптоўным, каб выставіць яго тушку Захаду і сказаць: «А цяпер давайце дамаўляцца», - кажа Сотнік.

Экспэрт адзначае, што цяпер Пуцін «загнаны ў кут», а яго асяроддзе шукае новую кандыдатуру, якую пасадзяць у прэзідэнцкае крэсла пасля дыктатара.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках