29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім лекарам ускладнілі атрыманне і пацвярджэнне катэгорый

4
Беларускім лекарам ускладнілі атрыманне і пацвярджэнне катэгорый

Навацыі ўваходзяць у дзеянне 25 сакавіка.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі змяніла Інструкцыю аб правядзенні прафесійнай атэстацыі медыцынскіх, фармацэўтычных ды іншых работнікаў аховы здароўя. З 25 сакавіка правілы атрымання і пацвярджэння лекарамі і медычнымі работнікамі кваліфікацыйных катэгорый у Беларусі ўскладняцца, паведамляе officelife.media.

Адна з галоўных навацый датычыцца ў прынцыпе надання катэгорый. Цяпер лекарам надаецца катэгорыя паводле кваліфікацыі "лекар" без удакладнення спецыялізацыі. Гэта прыводзіць да такіх сітуацый, калі, напрыклад, лекар-гінеколаг з цягам часу атрымлівае найвышэйшую катэгорыю ў гэтай спецыялізацыі, затым праходзіць курсы перападрыхтоўкі ў БелМАПА на спецыялізацыі лекар УГД і аўтаматычна становіцца лекарам УГД найвышэйшай катэгорыі.

Цяпер жа ўмоўны лекар-гінеколаг найвышэйшай катэгорыі пасля перападрыхтоўкі стане лекарам УГД без катэгорыі і будзе павінен зноўку праходзіць атэстацыю менавіта ў новай спецыялізацыі.

Пры гэтым стаж працы ў спецыяльнасці для атрымання другой катэгорыі зніжаецца з трох да двух гадоў, а аб'ём часу прафесійнай падрыхтоўкі - са 100 да 80 гадзін для лекараў і з 50 да 40 гадзін для сярэдняга медычнага персаналу. Для атрымання першай катэгорыі стажу трэба будзе адпаведна не 6, а 5 гадоў (з іх не менш як тры гады ў другой катэгорыі), для найвышэйшай — не 9, а 8 гадоў стажу (з іх не менш як тры гады ў першай катэгорыі).

Цяпер лекары і медычныя работнікі, якім нададзеная кваліфікацыйная катэгорыя, якія перайшлі на новую спецыялізацыю, дапускаюцца да атэстацыі на наданне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі ў новай спецыялізацыі праз 2 гады з дня пачатку работы ў ёй. На працягу гэтага часу кваліфікацыйная катэгорыя, нададзеная паводле ранейшай пасады службоўца, лічыцца дзейнай.

Паводле новых правілаў гэты працэс спросціцца. У інструкцыю аб атэстацыі дададзены такі пункт:

работнікі са стажам работы на пасадах лекараў-спецыялістаў не менш як чатыры гады пасля перападрыхтоўкі дапускаюцца да атэстацыі на першую катэгорыю паводле новай спецыялізацыі на працягу шасці месяцаў пасля заканчэння падрыхтоўкі або навучання без уліку стажу працы паводле новай спецыялізацыі, часу працы ў другой кваліфікацыйнай катэгорыі або пры адсутнасці другой кваліфікацыйнай катэгорыі.

Гэта значыць, пасля атрымання новай спецыяльнасці лекару можна будзе ўжо праз паўгода атрымаць у ёй першую катэгорыю нават без наяўнасці другой і без пяці гадоў стажу. Але найвышэйшую катэгорыю адразу атрымаць будзе нельга.

Таксама дакумент змяняе патрабаванні да пацвярджэння катэгорый лекараў і медычных работнікаў на асноўнай спецыялізацыі.

Як даўней паведамляў сайт Charter97.org, у Менску расце дэфіцыт лекараў і медычных сясцёр.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках