29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Украіна развальвае войска РФ

3
Як Украіна развальвае войска РФ

Украінская стратэгія паказала сябе бліскучай.

Амерыканскі афіцэр і СЕА першага амерыканскага ўніверсітэта ў Кіеве Дэн Райс расказвае, якім чынам Украіна забяспечвае сабе перавагі для контрнаступу вясной.

«Я сказаў бы, што верагоднасць краху расейскага войска расце з кожным днём. Іх зневажаюць да такога ўзроўню, што яны не могуць хутка замяніць свае войскі, яны не могуць вербаваць дастатковую колькасць людзей, наўрад ці яны змогуць правесці яшчэ адну масавую мабілізацыю без таго, каб народ бунтаваў», – тлумачыць ён у інтэрв'ю NV.

Райс адзначае, што ў баях апошніх месяцаў расейцы страчваюць усё сваё найлепшае абсталяванне, усю найлепшую тэхніку і боепрыпасы. На полі бітвы з’яўляюцца танкі Т-55. Гэта гістарычныя музейныя экспанаты. Яны прывозяць усё больш старыя рэчы.

«Украінская стратэгія паказала сябе бліскучай: дэградаваць расейцаў цягам зімы, а потым контратакаваць, калі ўкраінскае войска стане мацнейшым і лепш навучаным. Цяпер у вас будзе значна лепшая браняваная сіла не толькі з танкаў Leopard, але і з баявых машынаў Bradley і MRAP, устойлівых да падрываў на мінах. Такім чынам, ёсць значна больш магчымасцяў для ўваходу ў раёны, якія будуць моцна замінаваныя, моцна абаронены. Магчымасцяў прарвацца, акружыць і забіць расейскае войска».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках