16 красавiка 2024, aўторак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан абмяжуе расейскі паралельны імпарт

5
Казахстан абмяжуе расейскі паралельны імпарт

Краіна не дазволіць РФ абыходзіць заходнія санкцыі.

Казахстан з 1 красавіка ўвядзе анлайн-сістэму адсочвання тавараў, якія ўвозяцца ў краіну для наступнага рээкспарту. Так улады спрабуюць абмежаваць плынь паралельнага імпарту, які ідзе ў Расею, і ўнікнуць парушэння заходніх санкцый. Пра гэта паведамляюць спецыялізаваны партал Цэнтральнай Азіі Eurasianet і Financial Times.

«Наш урад неаднаразова і вельмі выразна заяўляў, што Казахстан не ўводзіць ніякіх санкцый і абмежаванняў у гандлі з Расеяй. Аднак ён не дазволіць абыходзіць заходнія санкцыі і не стане пляцоўкай для такога абыходу», – сказаў Eurasianet высокапастаўлены казахстанскі чыноўнік.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што Казахстан разам з Расеяй уваходзіць у Еўразійскі эканамічны звяз, унутры якога тавары перамяшчаюцца, не праходзячы мытны кантроль. Паводле словаў крыніцы FT ва ўрадзе Казахстана, сістэма маніторынгу «дазволіць у рэжыме рэальнага часу адсочваць увесь ланцужок руху тавараў ад мяжы да мяжы». Улады «няспынна працуюць над тым, каб знізіць рызыкі рээкспарту», дадаў ён.

Паводле звестак Бюро нацыянальнай статыстыкі Казахстана, экспарт у Расею павялічыўся ў 2022 г. на 25%. Хоць часткова гэта тлумачыцца ростам кошту тавараў, з'явіліся цэлыя таварныя катэгорыі, пастаўшчыком якіх стаў Казахстан. Напрыклад, экспарт пральных машынаў падскочыў практычна з нуля ў 2021 г. да амаль 100000 штук у 2022-м. Сучасных паўправаднікоў Казахстан паставіў у Расею ўсяго на $12000 пазалетась, але ўжо на $3,7 млн – летась.

Пры гэтым, паводле падлікаў ЕБРР, экспарт з ЕЗ і Вялікай Брытаніі ў Казахстан толькі ў траўні-ліпені 2022 г. вырас прыкладна на 30% у параўнанні з сярэднім значэннем у дапандэмічных 2017–2019 гг.

А ў апошнія тыдні Казахстан быў літаральна завалены прапановамі аб супрацоўніцтве ад расейскіх кампаній. Яны просяць дапамагчы наладзіць пастаўкі тавараў, у тым ліку падсанкцыйных – ад запчастак да самалётаў да рэдказямельных металаў з Аўстраліі, паведаміла нядаўна агенцтва Reuters са спасылкай на сем крыніцаў. Усплёск цікавасці да Казахстана тлумачыцца праблемамі, якія ўзніклі з транзітам падсанкцыйных грузаў праз Турцыю. Яна ў пачатку сакавіка спыніла афармленне мытных дакументаў на тавары, якія ідуць у Расею; пастанова была звязаная з санкцыямі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках