28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Балгарыі пазбавілі грамадзянства сыноў расейскага бізнэсоўца

Улады Балгарыі пазбавілі грамадзянства сыноў расейскага бізнэсоўца

Яны патрапілі пад санкцыі ЗША.

Улады Балгарыі пазбавілі грамадзянства двух сыноў расейскага бізнэсоўца Сяргея Адоньева, заснавальніка кампаніі Yota, паведамляе «Радыё Свабода».

Раней гэтае выданне, якое супрацоўнічае з кансорцыумам журналістаў-расследавальнікаў карупцыі OCCRP, звярнула ўвагу на тое, што сыны Адоньева Лука і Філіп, як і іх бацька, патрапілі ў санкцыйны спіс ЗША.

Сам Сяргей Адоньеў, які атрымаў балгарскае грамадзянства ў 2008 годзе «за асаблівыя заслугі», у траўні 2018 года быў яго пазбаўлены. Мінюстыцыі патлумачыла пастанову судзімасцю Адоньева за махлярства ў ЗША больш за 20 гадоў таму. Тады бізнэсоўца прысудзілі да 30 месяцаў турмы. Пасля вызвалення яго экстрадавалі з ЗША. Чаму ўлады не ўлічылі інфармацыю аб прыгаворы Адоньева пры наданні яму грамадзянства, невядома.

Журналісты звярнуліся ў міністэрства юстыцыі з пытаннем, чаму ў сыноў Адоньева, якія сталі грамадзянамі Балгарыі ў непаўналетнім узросце на падставе грамадзянства іх бацькі, дагэтуь ёсць балгарскія пашпарты. З адказу Мінюста на запыт «Бівола» вынікае, што балгарскае грамадзянства Лукі і Філіпа Адоньевых было ануляванае «пасля дадатковай праверкі падставаў для яго атрымання». Пры гэтым яно ануляванае прамінулай датай, да дня пазбаўлення грамадзянства самога Адоньева.

Жонка ж бізнэсоўца Марыя засталася грамадзянкай Балгарыі - Мінюстыцыі не знайшо прычын для пазбаўлення яе статусу.

Балгарыя ўваходзіць у Еўрапейскі Звяз, але на гэты момант на яе цакам не распаўсюджваецца шэнгенскае пагадненне. Раней краіна выдавала грамадзянства за значныя інвестыцыі, такім чынам пашпарты атрымалі больш за 100 расейцаў. Пасля ад такой практыкі Сафія адмовілася.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках