20 красавiка 2024, Субота, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія дэпутаты выступілі супраць зняцця санкцый з беларускіх угнаенняў

7
Літоўскія дэпутаты выступілі супраць зняцця санкцый з беларускіх угнаенняў

Парламентарыі выступаюць супраць усякіх кампрамісаў з рэжымам Лукашэнкі.

Камітэты Сейма Літвы ў еўрапейскіх і замежных справах выступілі супраць санкцыйных паслабленняў для беларускіх угнаенняў. Пра гэта паведамляе літоўскае інфармацыйнае агенцтва BNS.

Грашовыя плыні ад угнаенняў Вільня ўважае за «адну з асноўных крыніц фінансавання рэжыму Аляксандра Лукашэнкі», піша BNS.

Паводле звестак інфармагенцтва, у студзені Еўракамісія пачала кансультацыі для карэктавання ўведзеных супраць афіцыйнага Менска абмежаванняў. Прынамсі, абмяркоўвалася выключэнне з санкцыйнага спісу ўгнаенняў.

Літва выступіла супраць гэтага, але дэбаты зноў разгарэліся праз пазіцыю ААН. У арганізацыі мяркуюць, што падзенне экспарту ўгнаенняў з Беларусі прывяло да імклівага росту коштаў прадуктаў харчавання ў менш развітых краінах. Літоўскія дэпутаты назвалі такія сцвярджэнні «прапагандысцкім наратывам».

«Аргумент аб харчовым крызісе, які выкарыстоўваецца ў лабісцкіх мэтах, з'яўляецца вынікам расейскай прапаганды, накіраванай на шантаж міжнароднай супольнасці, хоць насамрэч уплыў калійных угнаенняў на харчовую бяспеку ў афрыканскіх краінах вельмі абмежаваны», — гаворыцца ў супольнай заяве камітэтаў Сейма ў еўрапейскіх і замежных справах.

Дэпутаты падкрэслілі, што «рашуча выступаюць супраць усякіх кампрамісаў, якія змякчылі б раней уведзеныя супраць Беларусі санкцыі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках