29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Расейскія «кеўларовыя шаломы» разлятаюцца ў руках на кавалкі

14
Відэафакт: Расейскія «кеўларовыя шаломы» разлятаюцца ў руках на кавалкі

Расейцы скардзяцца на няякасную вайсковую амуніцыю

Кеўларовы шалом - адзін з асноўных элементаў індывідуальнай абароны ваяра. Без яго галава неабароненая і ёсць вялікая рызыка атрымаць сур'ёзныя траўмы ў баі.

Але ў руках расейцаў, магчыма, былі танныя падробкі, якімі расейская ўлада забяспечыла сваіх вайскоўцаў.

Відэа, дзе расейцы ў шале ад якасці шалома, апублікавалі яго ва ўкраінскім Тэлеграм-канале «Аператыўны УСУ».

На кадрах бачым прадзіраўлены шалом. Голас за кадрам абураецца, маўляў, шалом «прабіла амерыканская рэактыўная артылерыйская сістэма HIMARS».

Няякаснае вайсковае адзенне ў шэрагах войска акупантаў - не рэдкасць. Больш за тое, усяго месяц таму трох расейскіх генералаў звольнілі з-за няякаснай вайсковай формы. Пра гэта яшчэ 14 лютага пісала выданне «Вёрстка» са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй у міністэрстве.

Таксама на перадавой фіксаваліся выпадкі, калі расейскія ваякі здымалі форму з мёртвых пабрацімаў і адзявалі яе на сябе. Пра гэта ў 2022 годзе паведамляла Луганская абласная ваенная адміністрацыя. Паводле яе звестак, у кішэнях формы мабілізаваныя расейцы знаходзілі асабістыя рэчы папярэдніх уладальнікаў - у той час, як экіпіроўку, якая паступае ў так званую «ЛНР», можна было набыць на мясцовых рынках.

Забяспечыць формай усіх сваіх захопнікаў улада Расеі не можа. Часта яе пашыў заказваюць за мяжой. Але з пачаткам вайны кола краін, якія маглі б адшыць адзенне для вайскоўцаў, рэзка звузілася. Пастаўляць форму насуперак санкцыям ААН пагадзілася толькі Паўночная Карэя. Менавіта на яе фабрыках для расейцаў рабілі зімовую форму.

Таксама сярод заўважаных узораў украінскія байцы бачылі форму, вырабленую ў Іране. Бронекамізэлькі вытворчасці Milad Industrial.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках