25 красавiка 2024, Чацвер, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская ФСБ магла катаваць беларускіх палітвязняў

22
Расейская ФСБ магла катаваць беларускіх палітвязняў

Пра гэта заявілі на слуханнях у ПАРЕ.

На слуханнях у прававым камітэце Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы прагучала, што ў 2020-м ФСБ катавала беларускіх пратэстоўцаў. З такой заявай выступіў грамадзянін Беларусі Сяргей Савельеў, піша «Нямецкая хваля». Ён у 2016-2021 гадах адбываў пакаранне ў расейскай калоніі і вёў відэаархіў катаванняў, якія выкарыстоўваліся супраць зняволеных (выконваў абавязкі «памочніка кіраўніка аддзела бяспекі» турэмнай лякарні).

Паводле слоў Савельева, у 2020 годзе прадстаўнікі расейскіх сакрэтных спецслужбаў «прыляталі ў Менск, каб узяць удзел у жорсткіх катаваннях» удзельнікаў апазіцыйных пратэстаў. Згадкі пра магчымы ўдзел расейскіх сілавікоў у здушэнні пратэстаў у Беларусі былі і раней.

У Беларусі не было распачата ніводнай крымінальнай справы супраць сілавікоў, а пратэстоўцаў пераследуюць дагэтуль.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках