18 красавiка 2024, Чацвер, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі гарыць найбуйнейшы завод для вытворчасці «Уралаў» і «Топаляў-М»

11
У Расеі гарыць найбуйнейшы завод для вытворчасці «Уралаў» і «Топаляў-М»

Пажар пачаўся ў ліцейным цэху.

У расейскім Яраслаўлі ў чацвер, 23 сакавіка, пачаўся пажар на ЯМЗ - Яраслаўскім маторным заводзе. Як паведамляе мясцовае выданне «Пра Горад», пра пажар журналістам першымі паведамілі відавочцы - іх каментары паступілі а 13.30.

У МНС журналістам пацвердзілі інфармацыю аб пажары і ўдакладнілі, што гарыць адміністрацыйны будынак. Паводле папярэдніх звестак, выратаваныя сем чалавек. Звесткі аб пацярпелых не паступалі.

«На месцы выкліку назіраўся густы чорны дым у 3-х павярховым адміністрацыйным будынку», - цытуе «ЯрНьюс» прадстаўніка МНС.

«Ярновасці» паведамляюць са спасылкай на крыніцу, што ўзгаранне магло пачацца не ў адміністрацыйным будынку, а ў цэху.

«Пажар пачаўся ў ліцейным цэху №6. Мяркуючы з усяго, першай узгарэлася электрычная падстанцыя», - падае выданне словы крыніцы ў экстраных службах.

ЯМЗ – адзін з найбуйнейшых вытворцаў рухавікоў і каробак перадач для тэхнікі расейскага войска, напрыклад, грузавікоў «Урал» і комплексаў «Таполя-М».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках