28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ пайшлі ў атаку і адбілі ў расейцаў ключавыя пазіцыі на Данбасе

15
УСУ пайшлі ў атаку і адбілі ў расейцаў ключавыя пазіцыі на Данбасе

Сітуацыя змянілася ў самых «гарачых» мясцінах усходняга фронту.

Украінскія войскі спынілі прасоўванне расейцаў на некалькіх кірунках і зараз акупанты наступаюць толькі ў двух-трох мясцінах: у Аўдзееўцы, Бахмуце, Белагораўцы разам з Крамянной - астатні фронт, можна сказаць, замёр.

Пра гэта ў эфіры «Апостраф TV» распавёў ваенны экспэрт Раман Світан.

Пры гэтым, паводле ягоных слоў, сіла наступальных дзеянняў не зменшылася - агульная колькасць атак і агнявой паразы, якую расейцам наносяць у раёне Бахмута, засталася ранейшай.

У той жа час, дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў, якія спынілі расейцаў на пэўных рубяжах - уздоўж трасы на Канстанцінаўку, уздоўж ракі Бахмутка і на прамзоне завода ў апрацоўцы каляровых металаў, не далі ім магчымасці прасоўвацца далей.

«У апошнія некалькі дзён пасля контратак украінскія войскі вярнулі сабе пазіцыі на поўнач і паўночны захад ад горада, адціснуўшы расейцаў ад асноўных дарог. Аўдзееўку ў асноўным штурмуюць вайсковыя часці так званага першага і другога корпуса «ЛДНР». Апошнім часам яны атрымалі большую колькасць боепрыпасаў, вайсковага рыштунку за кошт астатніх адцінкаў», - растлумачыў экспэрт.

Ён таксама дадаў, што на Аўдзееўскім кірунку расейскія войскі спрабуюць абысці горад і выбіць украінскі гарнізон адтуль, але паколькі лінія абароны будавалася там на працягу дзевяці гадоў, яе зрушыць практычна немагчыма.

«Аўдзееўка знаходзіцца вельмі блізка ад Данецка, таму для расейцаў гэты плацдарм нашага далейшага наступу на Данецк, Макееўку і Ясінаватую вельмі небяспечны, і яны будуць спрабаваць яго выціснуць. Але ўсе іх спробы абысці Аўдзееўку, выціснуць Аўдзееўскі гарнізон або ўзяць яго ў аператыўнае аблогу няўдалыя. Яны пакладуць пэўную колькасць людзей, дойдуць зноў да 500 за дзень, як і ў раёне Бахмута, і потым супакояцца», — рэзюмаваў Раман Світан.

Поспех УСУ пад Бахмутам адзначаюць і аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

«УСУ таксама праводзяць тактычныя контратакі на паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй ускраінах Бахмута. Акрамя таго, украінскія вайскоўцы пачалі контратаку на захад ад Бахмута, каб аслабіць ціск на трасу Т0504 (Н-32)», - гаворыцца ў апошняй справаздачы ISW.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках