23 красавiка 2024, aўторак, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўніка пула Лукашэнкі асудзілі на тры гады калоніі

6
Экс-кіраўніка пула Лукашэнкі асудзілі на тры гады калоніі

Столькі ж прасіў і пракурор.

Сёння быў вынесены прысуд былому журналісту ОНТ, кіраўніку лукашэнкаўскага пула Дзмітрыю Семчанку. Яму прысудзілі тры гады калоніі - столькі і прасіў пракурор. Прысуд вынесены 23 сакавіка Менскам гарадскім судом, паведамляе БелТА.

Змітра Семчанку і ягоную жонку Юлію затрымалі 15 верасня нібыта за «рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Раз сям'я выхоўвае непаўналетняга сына, маці адплацілася штрафам 960 рублёў, а Змітра арыштавалі на 15 дзён - праўда, ужо з новай фармулёўкай «за хуліганства».

Аднак праз 15 дзён Зміцер на волю не выйшаў. На яго быў складзены новы пратакол, вынікам якога былі 13 дзён арышту.

13 кастрычніка стала вядома, што на яго пачалі крымінальную справу за «распальванне сацыяльнай варожасці».

Зміцер Семчанка сышоў з тэлеканала ОНТ, дзе ўзначальваў пул журналістаў, якія працавалі з Аляксандрам Лукашэнкам, пасля жорсткіх разгонаў акцый пратэсту ў жніўні 2020 года. 10 верасня таго ж году да яго прыйшла міліцыя. На наступны дзень яго асудзілі: высветлілася, журналіст быў на пратэставым маршы 16 жніўня, яшчэ падчас працы на дзяржаўным канале - за гэта суд прызначыў яму 15 дзён арышту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках