19 красавiка 2024, Пятніца, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль выкарыстоўвае пратакол імя Калабка

1
Крэмль выкарыстоўвае пратакол імя Калабка
ФОТА: ТАСС

Кітай аблізвае Расею, думаючы, як лепш надкусіць.

Расейскі палітолаг Уладзімір Пастухоў падсумаваў вынікі сустрэчы Пуціна і Сі Цзіньпіна ў Маскве.

- У Крамлі па-Сі-сюкалі аб тым, аб гэтым, а ў цэлым - ні пра што.

Шырока разрэкламаваная сустрэча Пуціна і Сі закончылася без сенсацый. Сі зладзіў PR на Пуціну для сваёй унутранай аўдыторыі (Расея — усё…), а Пуцін зладзіў PR на Сі для сваёй (разам з Сі мы моцныя).

Мірны план нават не ўспаміналі. Абмен нетраў на пацеркі дамовіліся павялічыць і паглыбіць аж да 2030 года.

Пад гэтую справу Сі нават пацвердзіў ахвоту Кітая выдаць Пуціну ярлык на Вялікае княжанне, ні села ні пала прапанаваўшы Пуціну абрацца яшчэ на адзін тэрмін раней, чым гэта стала папулярным унутры самой Расеі.

Вядома, там закрытая частка ў разы большая за закрытую, але не трэба думаць, што ў гэтай закрытай частцы сустрэчы схаванае нешта звышнатуральнае. Нельга схаваць чорнага ката ў цёмным пакоі, калі ты яго не маеш.

Нічога гэты візіт не дадаў у тое, што і без яго было ясна. Кітай аблізвае Расею, думаючы, як лепш надкусіць, каб не ўдушыцца, а Расея, як і належыць, выкарыстоўвае пратакол імя Калабка: ладкуецца ўтульна на губе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках