20 красавiка 2024, Субота, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Культавыя творы Уладзіміра Караткевіча пераклалі на вугорскую і ўзбекскую

6
Культавыя творы Уладзіміра Караткевіча пераклалі на вугорскую і ўзбекскую

Праўда, ёсць адзін нюанс.

Уладзімір Караткевіч застаецца адным з самых папулярных і запатрабаваных беларускіх пісьменнікаў. Неўзабаве ягоныя творы з'явяцца яшчэ на дзвюх мовах свету.

Як паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку амбасада Беларусі ў Вугоршчыне, на мову гэтай краіны перакладзеная гістарычная аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Кніга ўжо выйшла ў выдавецтве Aposztróf Kiadó. Пераклад і рэдактуру кнігі ажыццявілі Іван Харват, Каталін Салантаі і Андраш Гало.

Праўда, ёсць нюанс: пераклад рабіўся не з беларускай мовы, а з расейскай (гэта значыць, з перакладу). Зрэшты, гэта першая і пакуль адзіная праца Караткевіча, даступная на вугорскай мове.

А ўзбекская пісьменніца Рысалат Хайдарава скончыла пераклад на сваю родную мову аповесці Караткевіча «Сівая легенда». Паводле ейных словаў, «вельмі ўразілі ідэя, форма і стыль апавядання. Караткевіч на высокай ноце апісаў бязмежнае каханне і свабоду – я ўпэўненая, што ўзбекскі чытач абавязкова павінен прачытаць гэты твор. Ён рыхтуецца да публікацыі ў часопісе “Жахон адабіёты” (“Сусветная літаратура”)».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках