19 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, ці сапраўды каты здольныя вылечваць гаспадароў

50
Навукоўцы высветлілі, ці сапраўды каты здольныя вылечваць гаспадароў

Людзі, якія трымаюць у доме катоў, у сярэднім жывуць на 10 гадоў даўжэй.

Усе ведаюць, што коткі маюць магчымасці вылечваць ад розных хвароб. Між іншым, яны могуць вызначыць нездаровае месца ў свайго гаспадара і легчы на яго. Праз некаторы час чалавек адчуе палёгку, піша Concious Cat.

Вядома, навукоўцы зацікавіліся гэтым устойлівым перакананнем і захацелі праверыць, ці сапраўды каты здольныя лячыць?

Менш стрэсу - мацнейшае сэрца

Статыстыка, сабраная з улікам пэўных станаў у людзей якія маюць і не маюць хатніх жывёл, паказвае, што ўладальнікі катоў радзей звяртаюцца па медыцынскую дапамогу, маюць менш праблем са сном і не так часта маюць патрэбу ў леках супраць хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Навукоўцы Універсітэта Мінесоты падлічылі, што каты могуць зніжаць рызыку сардэчнага прыступу на 40%. Усё дзякуючы таму, што яны пры зносінах змяншаюць узровень стрэсу ў сваіх гаспадароў, а таксама асацыяваны з ім падвышаны артэрыяльны ціск.

Іншае даследаванне паказала, што з усіх хатніх жывёл менавіта каты аказваюць найбольшае антыстрэсавае ўздзеянне. Людзі, якія не маюць маленькага кампаньёна, больш за ўсё пакутуюць.

Гаючае вуркатанне

Аматары катоў адной з самых выдатных рыс пушысцікаў называюць іх здольнасць вуркатаць. Гэты гук не падобны ні на што дагэтуль невядома дакладна, як менавіта каты яго выдаюць, але пэўныя даследаванні паказваюць - ён не толькі прыемны, але і гаючы.

Увесь сакрэт заключаецца ў частотах, на якіх гучыць варкатанне - паміж 25 і 140 Гц. Такі гук паскарае гаенне тканак і рост костак, палягчае боль, здольны памяншаць ацёкі і спрыяе аднаўленню цягліц і сухажылляў, рухомасці суставаў і нават дапамагае змагацца з дыхавіцай.

Працягласць жыцця

Людзі, якія трымаюць у доме катоў, на 10 гадоў жывуць даўжэй за тых, у каго іх няма. Ва ўладальнікаў гэтых гадаванцаў паказчыкі артэрыяльнага ціску значна лепшыя, і ўзровень халестэрыну часта бывае ў норме.

Уся справа ў тым, што пачуццё адзіноты завуць адным з галоўных фактараў, якія скарачаюць працягласць жыцця. І тут таксама на дапамогу прыходзяць каты, якія істотна зніжаюць рызыку развіцця дэпрэсій і псіхалагічных разладаў.

Як котка адчувае балючае месца ў гаспадара

Каты не валодаюць ніякімі звышнатуральнымі здольнасцямі, дзякуючы якім могуць адчуваць хваробы сваіх гаспадароў. Жывёла кладзецца на чалавека, таму што ў яго падвышаецца тэмпература цела падчас ліхаманкі, а коткі любяць цёплыя месцы.

Удары і боль у спіне таксама з'яўляюцца цёплымі месцамі, якія коткі могуць выкарыстоўваць як грэлку. Калі ў жывёлы з чалавекам моцная сувязь, ён ведае, якая тэмпература цела ў яго гаспадара і які натуральны пах. Калі чалавек прастуджаны або мае нейкую хваробу, яго тэмпература і пах змяняюцца. Котка хоць і не разумее, што ў гэты момант адчувае чалавек, але ведае, што нешта змянілася.

Таму хатні гадаванец не адчувае хваробу свайго гаспадара, ён можа адчуваць толькі змены, звязаныя з ёй.

Якую пароду абраць?

Насамрэч усё больш залежыць не ад пароды жывёлы, а ад яе характару. Але, напрыклад, рэгдолы, мэйн-куны, абісінскія ці бірманскія каты, сфінксы і сіямцы лічацца найболей кантактнымі мурлыкамі. Яны з большай ахвотай будуць узаемадзейнічаць з вамі.

Таксама пухнаты кот можа быць больш прыемны навобмацак, а менавіта падчас пагладжвання шаўкавістага кацінага кажушка мы і пазбаўляемся ад стрэсу. Такім чынам, персы, балінезы, нібелунгі, сібірцы ці нарвежскія лясныя каты, а таксама плюшавыя брытанцы і шатландцы маюць тут відавочнае першынство.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках