24 красавiка 2024, Серада, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве сёння адкрываецца выстава беларускіх мастакоў

1
У Варшаве сёння адкрываецца выстава беларускіх мастакоў

Пачатак - а 19.00.

У Варшаве 17 сакавіка адбудзецца адкрыццё выставы карцінаў рэпрэсаваных беларускіх мастакоў. Выстава, арганізаваная арт-рэзідэнцыяй «Дом творцаў», называецца «Вітанкі з Беларусі».

«Гэта погляд на жыццё і рэакцыя на апошнія падзеі ў Беларусі, вернісаж твораў мастацтва, створаных у перыяд з 2020 да 2023 года. Усе мастакі былі рэпрэсаваныя, змушаныя пакінуць краіну, і большасць з іх адбывалі турэмныя тэрміны», – кажуць арганізатары.

На выставе будуць выстаўленыя працы розных стыляў і жанраў, відэаарт, карціны на адзенні, перфарматыўныя карціны, інсталяцыі, турэмныя малюнкі.

Выстава адкрыецца 17 сакавіка а 19-й па адрасе Варшава, вуліца Foksal 11 (Muzeum Wolnej Białorusi).

Уваход вольны. Таксама адбудзецца аўкцыённы продаж некаторых карцінаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках