Падпалкоўнік 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады затрыманы паводле абвінавачання ў «дзяржаўнай здрадзе»
45- 16.03.2023, 17:56
- 69,630
Афіцэр знаходзіцца ў СІЗА №1 у Менску.
З пачатку лютага ў СІЗА-1 утрымліваецца намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі ў ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі падпалкоўнік Антон Чарамных.
Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».
Паводле папярэдняй інфармацыі, яго, сярод іншага, абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Абставіны справы невядомыя, паведамляюць праваабаронцы.
Яшчэ год таму газета «Звязда» рабіла рэпартаж са 120-й механізаванай брыгадзе, якая дыслакуецца ў менскім Уруччы, дзе журналісты апытвалі і Антона.
Падтрымаць зняволенага можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, Менск, Валадарскага, 2, Антон Алегавіч Чарамных