25 красавiка 2024, Чацвер, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі лётчык: Расейскім знішчальнікам відавочна паставілі мэту знішчыць амерыканскі дрон

15
Украінскі лётчык: Расейскім знішчальнікам відавочна паставілі мэту знішчыць амерыканскі дрон
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА THEAVIATIONIST.COM

У наяўнасці злы намер.

Учора, 14 сакавіка, расейскі знішчальнік Су-27 пратараніў амерыканскі выведвальны БПЛА MQ-9 Reaper у міжнароднай паветранай прасторы над Чорным морам.

Сайт Charter97.org папрасіў палкоўніка запасу Узброеных сіл Украіны, лётчыка-інструктара Рамана Світана пракаментаваць сутыкненне:

- Адназначна, што гэта была спланаваная акцыя, злы намер. Расейцы атрымалі каманду на перахоп беспілотніка выдатна разумеючы, што ён там ужо некалькі дзясяткаў гадоў лётае адным і тым жа маршрутам.

MQ-9 Reaper — беспілотнік, які можа несці баявы рыштунак больш за паўтары тоны, але гэта вызведнік без ракет. Гэты дрон проста кантралюе паветраную і марскую прастору. Побач краіны-сябры NATO - Румынія і Балгарыя. Беспілотнікі іх затуляюць, праглядаюць. Усё паводле стандартнага маршруту.

- Чаму расейцы менавіта пратаранілі беспілотнік, а не збілі?

— Ім сапраўды быў пастаўлены загад знішчыць дрон нейкім метадам ненаўпроставага паражэння зброяй, што выглядала б як напад. Яны ж выканалі некалькі манеўраў, спрабуючы яго збіць з курса. Перад ім выскоквалі, уключалі фарсаж, спрабавалі проста скінуць у штопар. Не атрымалася.

Тады на яго злілі паліва. У Су-27 больш за дзевяць тон газы і ёсць такі механізм скіду часткі паліва. Таксама не атрымалася. Хоць патрапіць у воблака газы для ўсякага лятальнага апарата - не зусім добры момант. Рухавік загараецца пры траплянні ў яго газы. Там рухавік-паветразаборнік зверху. Увогуле, спрабавалі і так яго загубіць - не атрымалася.

Потым, хутчэй за ўсё, механічна проста ззаду падышлі і зачапілі пілонам самалёта, пашкодзілі шрубу і далей беспілотнік ляцець не змог. Імаверна, ён быў падарваны дыстанцыйна, каб не дастацца ворагу. У яго павінен быць рэжым самападрыву - да 50 кг выбухоўкі ўнутры для такіх выпадкаў.

Падкрэслю, што гэта адназначна злы намер, каманда па знішчэнні. Інцыдэнт за рамкамі. Гэта баявая параза.

Паглядзім, як да гэтага паставяцца ЗША і краіны NATO. Гэта ўжо іх прэрагатыва прымаць пастановы.

- Якія пашкоджанні мог атрымаць расейскі Су-27 пры правядзенні гэтай аперацыі?

- Менавіта ў тым месцы, якім ён зачапіў беспілотнік, у яго сапраўды будуць пашкоджанні. Паўтаруся, што гэта, хутчэй за ўсё, пілон. Гэта такая злучальная частка з паўкрылом ракеты. Ён тырчыць з паўкрыла ўніз і некаторыя бэлькі, якія могуць быць проста пашкоджаныя, мяняюць і, у прынцыпе, самалёт пашкоджанняў як такіх не атрымлівае. Атрымліваецца, што самалёт сеў, знялі бэльку, паставілі новую і ён далей паляцеў як нічога і не было.

Ёсць некаторыя самалёты, дзе трубкі-прымачы паветранага ціску тырчаць наперад, то імі можна ўчапіць. Іх таксама потым хутка мяняюць.

Увогуле, ёсць чым у самалёта пашкодзіць не манеўраную паветраную цэль. Хутчэй за ўсё, што так і было зроблена.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках