25 красавiка 2024, Чацвер, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ нанеслі 11 авіяўдараў па пазіцыях расейцаў

1
УСУ нанеслі 11 авіяўдараў па пазіцыях расейцаў

Вечаровая зводка Генштаба УСУ.

Цягам дня расейцы актыўна выкарыстоўвалі рэактыўныя сістэмы залпавага агню. УСУ нанеслі больш за дзесяць удараў па пазіцыях ворага.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

«Цягам дня вораг нанёс 5 ракетных і 12 авіяцыйных удараў. Ажыццявіў 36 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню, сярод іншага, па цывільных аб'ектах населеных пунктаў Голая Прыстань і Херсон. Варожыя снарады пашкодзілі жылыя дамы, ёсць ахвяры сярод цывільнага насельніцтва», – піша прэс-служба.

Сітуацыя на кірунках:

на Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім кірунках становішча застаецца нязменным, наступальных груповак ворага не выяўлена. Абстрэлы зазналі раёны населеных пунктаў Папіўка і Аляксандраўка Сумскай вобласці і Стралеча, Глыбокае, Краснае, Гатышча, Ваўчанск і Дварычная Харкаўскай вобласці.

на Купянскім кірунку вораг абстраляў раёны населеных пунктаў Іваніўка, Кучарыўка, Кісліўка і Катлярыўка Харкаўскай вобласці, а таксама Наваселіўскае і Стальмахоўка Луганскай вобласці;

на Ліманскім кірунку праціўнік нанёс агнявое ўздзеянне па раёнах Тэрніў Данецкай вобласці і Плашчанкі, Чырвонапапіўкі, Крамянной і Дзібровы Луганскай вобласці;

на Бахмуцкім кірунку танкавыя, мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы зазналі Спірнае, Бераставое, Белагорыўка, Красная Гара, Бахмут, Клішчыеўка, Курдзюміўка і Азараніўка;

на Аўдзееўскім кірунку ад агнявой паразы пацярпелі Аўдзееўка, Первамайскі, Невельскі, Краснагорыўка, Георгіеўка, Мар'інка, Пабеда і Новаміхайлаўка;

на Навапаўлаўскім кірунку абстраляныя Вуглядар, Прачысціўка, Залатая Ніва і Няскучнае Данецкай вобласці;

на Запарожскім кірунку абстрэлы з мінамётаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі зведалі раёны больш як 15 населеных пунктаў. Сярод іх Навапіль, Вольгіўскае, Гуляйполе, Чарыўнае, Малая Такмачка і Стэпавае Запарожскай вобласці і Вялікаміхайліўка Дніпрапятроўскай вобласці;

на Херсонскім кірунку мінамётны і артылерыйскі абстрэл зазналі раёны 12 населеных пунктаў. Сярод іншых, Голая Прыстань, Залатая Балка, Качкарыўка, Мыловае, Антоніўка Херсонскай вобласці і горад Херсон.

«Вораг прадаўжае мерапрыемствы прымусовай пашпартызацыі насельніцтва на часова акупаваных тэрыторыях. Так, у горадзе Крамянная Луганскай вобласці супрацоўнікам так званых “дзяржаўных прадпрыемстваў ЛНР”, якія не знаходзяцца ў чарзе на атрыманне расейскага пашпарта, зніжаюць заробак на 30%», – піша прэс-служба.

Таксама для папаўнення стратаў у жывой сіле расейцы праводзяць прапагандысцка-агітацыйную працу сярод моладзі. У школах Скадоўскага раёна вораг стварае кадэцкія класы з ваеннай падрыхтоўкай. Абяцаюць нібыта льготы пры паступленні на кантрактную ваенную службу выпускнікам.

Цягам дня ўкраінская авіяцыя ажыццявіла 9 удараў па раёнах засяроджвання расейцаў, а таксама 2 удары па пазіцыях зенітна-ракетных комплексаў.

Украінскія ракетчыкі і артылерысты падбілі 2 раёны групавання жывой сілы ворага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках