25 красавiка 2024, Чацвер, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фіяска РФ пад Вуглядарам: Расейцы не ведаюць, што рабіць

6
Фіяска РФ пад Вуглядарам: Расейцы не ведаюць, што рабіць

Якасць расейскіх падраздзяленняў падае.

Расейскае войска прадаўжае беспаспяховыя спробы штурмаваць Вуглядар, які знаходзіцца пад поўным кантролем УСУ. Больш за тое, пасля цяжкіх стратаў апошніх дзён акупанты не наважваюцца праводзіць буйнамаштабныя атакі, кідаючы ў бой толькі невялікія падраздзяленні, якія не ўяўляюць вялікай пагрозы для ўкраінскага войска.

Пра гэта паведамляе OSINT-даследнік і афіцэр УСУ, які піша пад нікам Tatarigami_UA.

Праціўнік прадаўжае атакі невялікімі групамі пяхоты, якія прыкрываюцца артылерыйскім і танкавым агнём з закрытых пазіцый, аднак беспаспяхова – УС РФ не наважваюцца праводзіць буйнамаштабныя атакі.

Расейцы не спынілі перакідку дадатковых сілаў у раён Вуглядара і засяродзілі значныя сілы, сфармаваныя са змешаных частак з розных брыгадаў і войскаў. Аднак важна не спяшацца з высновамі на падставе вялікіх груповак, бо якасць рэзерваў ніжэйшая за якасць знішчаных частак – 155-й і 40-й брыгадаў УС РФ.

«Рэзервы ў асноўным папаўняюцца часткамі, якія раней панеслі крытычныя страты і былі пераведзеныя для папаўнення стратаў. Яны ўкамплектаваныя мабілізаванымі салдатамі і афіцэрамі. Калі са 155-й і 40-й брыгадамі не атрымалася дамагчыся вынікаў, я не бачу, што гэтыя хлопцы могуць чагосьці дамагчыся», – адзначыў афіцэр.

Паводле ягоных словаў, расейскія вайскоўцы прадаўжаюць насычаць раён артылерыяй і пяхотай, аднак пакуль незразумела, ці плануе вораг развіваць яшчэ адзін буйнамаштабны наступ з менш якаснымі войскамі або засяродзіць больш войскаў для невялікіх тактычных прасоўванняў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках