20 красавiка 2024, Субота, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска з мужам і дзіцем зніклі пасля магутнага землятрусу ў Турцыі

3
Беларуска з мужам і дзіцем зніклі пасля магутнага землятрусу ў Турцыі

Сям'я з учорашняга вечару не выходзіць на сувязь.

Беларуска не можа звязацца са сваёй сястрой, якая жыве ў Хатаі – адным з найбольш пацярпелых ад землятрусу гарадоў Турцыі. Ні яна, ні яе блізкія не адказваюць на званкі і паведамленні з учорашняга вечару, піша блог "Людзі".

Пасля паведамленняў пра магутны землятрус у Турцыі мянчанка Марыя апублікавала ў сацсетках пост пра пошук жыхароў горада Хатай, якія маглі б дапамагчы знайсці яе сястру.

Менавіта там, на адрасе Yıl 75 Bulvari, 3, жыве Аляксандра Акпінар з мужам Кемалем Акпінарам і маленькім дзіцем.

– Мы размаўлялі з ёй учора ўвечары ў 23.00. Пасля гэтага яна больш не выходзіла на сувязь. Без сувязі таксама яе блізкія. Мая сяброўка з Турцыі кажа, што да яе ніяк не даехаць у Хатай, таму што дарогі перакрытыя, – расказала Марыя.

У амбасадзе Беларусі ў Турцыі сказалі, што з Аляксандрай Акпінар з раніцы спрабуюць звязацца рознымі спосабамі. Пакуль што звестак пра яе месцазнаходжанне няма. Калі нешта стане вядома – амбасада паведаміць яе родным.

Нагадаем, магутны землятрус адбыўся ў Турцыі і Сірыі ў ноч з нядзелі на панядзелак 6 лютага. Разбуральныя падземныя штуршкі прадоўжыліся і днём.

Сама меней 1500 чалавек загінулі, з іх 1014 – у Турцыі, колькасць ахвяраў прадаўжае расці. МЗС Беларусі паведаміла з раніцы, што ўдакладняе наяўнасць беларусаў сярод загінулых і пацярпелых у выніку землятрусу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках