20 красавiка 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія воіны знішчылі апорныя пункты войска РФ на Кінбурнскай касе

Украінскія воіны знішчылі апорныя пункты войска РФ на Кінбурнскай касе

Як выглядае сітуацыя на паўднёвым фронце.

6 лютага Наталля Гумянюк, начальніца прэс-цэнтра Аператыўнага камандавання «Поўдзень», расказала аб сітуацыі на Кінбурнскай касе - частцы Мікалаеўшчыны, і на левабярэжжы Херсоншчыны.

Інфармацыя апублікаваная ў жывым эфіры Усеўкраінскага тэлемарафона.

Гумянюк адзначыла, што пакуль не заўважна, каб войска РФ рыхтавалася да наступлення ў паўднёвым кірунку - цяпер вядзецца выведка: лётаюць беспілотнікі, падплываюць лодкі.

Вораг спрабуе ўладкаваць наглядальныя пасты бліжэй да пазіцый УСУ. Для гэтага выкарыстоўваюць плывучыя сродкі, адабраныя ў мясцовага насельніцтва;

Акрамя таго, дыверсійныя катэры спрабавалі высадзіцца на дэакупаваных тэрыторыях, дарэчы - няўдала.

На баку Украіны нават надвор'е, адзначыла начальніца прэс-цэнтра. Магутны шторм - 6 балаў - робіць немагчымай думку аб дэсантаванні.

Кінбурнская каса, да таго ж, мае яшчэ адну асаблівасць, якая дапамагае Сілам абароны Украіны: пясчаная глеба не дае магчымасці войску РФ узвесці сур'ёзныя апорныя пункты.

У той жа час тыя пункты, якія акупанты ўсё ж пабудавалі, паспяхова ліквідаваныя ўкраінскай артылерыяй.

Наталля Гумянюк падкрэсліла, што небяспекі наступлення войска РФ Сілы абароны Украіны не бачаць. Аднак характэрна, што расейцы стала падцягваюць новыя сілы. Лагістычны шлях ворага пралягае па сушы праз Крым - пакуль гэты шлях працуе, новыя падраздзяленні войска РФ будуць прыбываць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках