19 красавiка 2024, Пятніца, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На волю выйшаў палітвязень Павел Дрозд

1
На волю выйшаў палітвязень Павел Дрозд
ПАВЕЛ ДРОЗД

Ён цалкам адбыў тэрмін у наваполацкай калоніі №1.

Сёння на волю выйшаў палітычны зняволены Павел Дрозд. Ён быў асуджаны паводле «справы ўзлому кампутарнай сістэмы Менгарвыканкама». Яго абвінавацілі на падставе шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, «абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага праграмнага забеспячэння атрымалі доступ да кампутарных сістэм КУП «ЦІТ Менгарвыканкама» і ГУУС Менгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю».

У судзе Заводскага раёна Менска 28 студзеня 2022 года яму агучылі прысуд - 3,5 гады калоніі.

За кратамі Павел правёў 2 гады, 3 месяцы і 3 дні. Тэрмін ён адбываў у наваполацкай калоніі №1. Сёння палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках