25 красавiка 2024, Чацвер, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Не выключаю свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у свабоднай Беларусі

20
Андрэй Саннікаў: Не выключаю свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у свабоднай Беларусі

Людзі, у якіх ёсць досвед жыцця за мяжой, будуць патрэбнымі.

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў у інтэрв’ю «Радыё Свабода» распавёў, ці будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у свабоднай Беларусі.

- Што б вы адказалі тым, хто кажа, што будучы прэзідэнт, кім бы ён ці яна ні былі, цяпер у кожным выпадку знаходзіцца ўнутры Беларусі?

- Можна ўзгадаць яскравых палітыкаў - Томаса Ільвеса ў Эстоніі, Валдаса Адамкуса ў Літве, Віку Фрайбергэ ў Латвіі - такіх прыкладаў шмат. А пастанова аб удзеле будзе каманднай. Мая каманда складаецца не толькі з тых, хто цяпер за мяжой, але і ў Беларусі. Кагосьці вы ведаеце, а кагосьці не.

Калі краіны Балтыі зноў набылі сваю незалежнасць, людзі, якія былі за мяжой, працавалі пасламі, а потым міністрамі замежных спраў. Я з такімі людзьмі працаваў. Бо замежны досвед, калі людзі не адрываюцца ад сітуацыі ў Беларусі, вельмі карысны.

Я думаю, што асабліва моладзь, якая прыедзе ў Беларусь з замежным досведам, будзе вельмі запатрабаваная ў новай сітуацыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках