19 красавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскія вязні не хочуць ехаць на вайну ва Украіне

7
СМІ: Расейскія вязні не хочуць ехаць на вайну ва Украіне

Зняволеныя даведаліся пра страты ў шэрагах ПВК «Вагнера».

З канца 2022 года вярбоўшчыкі ПВК «Вагнера» пачалі другім разам аб'язджаць расейскія калоніі, адкуль увесну і ўвосень ужо набіралі зняволеных для ўдзелу ў вайне супраць Украіны, паведамляе «Медиазона».

Асуджаныя распавялі выданню, што цяпер вярбоўка адбываецца ў менш урачыстай абстаноўцы: уся калонія больш не размяшчаецца на пляцы, а стваральнік ПВК «Вагнера» Яўген Прыгожын не прылятае на верталёце.

На сустрэчу з вярбоўшчыкамі зняволеныя ходзяць на ўласнае жаданне.

Са слоў суразмоўцы выдання, калі першы раз з усяго рэгіёну з'ехалі больш за тысячу чалавек, то другі — толькі 340.

У ВК-4 у Плаўску пад Тулай другі набор добраахвотнікаў прайшоў у лістападзе, сказаў яшчэ адзін асуджаны. На яго ацэнку, першы раз на вайну запісаліся блізу 300 чалавек, а другі — удвая менш.

Праваабаронца і былы палітвязень Іван Асташын пісаў, што вярбоўшчыкі зноў прыязджаюць у лагеры Мардовіі. На гэты раз у шэрагі войска Прыгожына запісаліся блізу 60 асуджаных.

Выданне піша, што цяпер сярод зняволеных «больш скепсісу» ў сувязі з чуткамі аб тым, што паловы з тых, хто акрыяў ваяваць, ужо няма ў жывых. Таксама зняволеныя перасталі верыць абяцанням вагнераўцаў праз навіны ў медыя і тэлефонных размоваў з завербаванымі. Зрэшты, адзін з завербаваных расказаў, што пад Бахмутам у жывых засталося 20% тых, хто з'ехаў на вайну.

Колькі менавіта зняволеных ваююць у ПВК «Вагнера», невядома.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках