28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі два катэры з расейскімі дыверсантамі

3
УСУ знішчылі два катэры з расейскімі дыверсантамі

Акупантаў ліквідавалі ў Херсонскай вобласці.

Гэтай ноччу расейцы страцілі два катэры з дзвюма дыверсійна-выведвальнымі групамі ў Херсонскай вобласці. Аб гэтым паведаміла кіраўніца Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк у эфіры тэлемарафона.

Яна падкрэсліла, што расейцы не пакідаюць спроб атакаваць на поўдні Украіны, гэты кірунак для іх застаецца ў прыярытэце, і там назапашаныя «дастаткова магутныя» сілы войска РФ.

«Мы бачым, што працягваецца і выведка, і аэравыведка, у тым ліку з выкарыстаннем лодак, якія яны скралі ў мясцовага насельніцтва. Яны працягваюць патроху дыверсійнымі групамі прамацваць нашу абарону на выспах і, спрабуючы арганізаваць там назіральныя пункты, зноў страцілі два катэры і дзве ДРГ за гэтую ноч», - паведаміла Гумянюк.

Яна ўдакладніла, што знішчэнне двух катэраў з расейскімі дыверсантамі ажыццяўлялася пры падтрымцы ўкраінскай артылерыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках