28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кліч пажыццёвага пенсіёну

17
Кліч пажыццёвага пенсіёну

Гіркін скардзіцца на складанае матэрыяльнае становішча.

Вядомы дзеяч Ігар Стралкоў-Гіркін скардзіцца прыхільнікам на складанае матэрыяльнае становішча: «Ні ў каго працы для мяне няма? Я ўжо паўгода без працы… «Той жа самы «Вагнер» – там плацяць хоць нешта… Не тое, каб гэта быў для мяне самы галоўны паказчык – гэта, натуральна, апошні паказчык, але тым не менш».

З яго слоў, спрабаваў паехаць ваяваць ва Украіну, але ўсюды адмова.

Але ж пытанне матэрыяльнага становішча развязваецца проста. 17 лістапада 2022 года акруговым судом Гаагі Ігар Стралкоў-Гіркін прызнаны вінаватым і прысуджаны да пажыццёвага тэрміну паводле справы аб збітым у 2014 годзе малайзійскім «Боінгу».

Раз так, то пажыццёвы пенсіён яму забяспечаны. І не дзе-небудзь, а ў Нідэрландах. Таму ўсяго і трэба, што сабраць у прыхільнікаў грошы на дарогу, распрацаваць маршрут, прыбыць у Гаагу. І забыць да канца дзён сваіх пра матэрыяльныя праблемы. Сядзі сабе ўдалечыні ад бітваў і хваляванняў, пішы кніжкі, вучы нідэрландскую мову.

Тэлеграм-канал «Часу на разварушванне няма»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках