23 красавiка 2024, aўторак, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Расейцы апынуцца ў пастцы

3
Экспэрт: Расейцы апынуцца ў пастцы

Вызваленне Крыма яшчэ не будзе канцом вайны.

Украіна мае цвёрдую пазіцыю наконт вызвалення часова акупаванага Крыма. Для гэтага не патрэбнае адабрэнне Захаду, бо гэта ўкраінская тэрыторыя. І заходнія краіны ўжо разумеюць, што гэта непазбежна.

На Захадзе з'яўляецца разуменне, што для мінімізацыі страт пры вызваленні Крыма ад акупантаў і паскарэння гэтай падзеі трэба даць Украіне неабходную зброю. Такое меркаванне выказаў экс-намеснік старшыні Саўміна АР Крым, старшыня Усеўкраінскага грамадскага руху «Сіла права» Андрэй Сенчанка ў інтэрв'ю «Обозревателю».

Ён падкрэсліў, што Украіна не можа дазволіць Расеі замарозіць вайну, пакінуўшы пад кантролем краіны-агрэсаркі частку акупаваных украінскіх тэрыторый. Інакш гэта будзе не заканчэннем вайны, а проста паўзай.

«Акрамя «перамоўнікаў» на Захадзе, якія з вялікім задавальненнем цягнуць Украіну ў нейкія перамовы і саступкі, ёсць і дастаткова сур'ёзная цвярозая частка вайскова-палітычнага кіраўніцтва, якая цвёрда разумее: калі Расея пакіне за сабой кантроль над часткай тэрыторыі Украіны, гэта будзе проста паўзай у вайне. У такім выпадку Расея будзе мець плацдарм, які ўсё адно стане выкарыстоўваць для далейшай агрэсіі супраць Украіны, Малдовы як плацдарм для дзеянняў на Блізкім Усходзе і ціску на іншыя краіны», - адзначае Сенчанка.

Ён адзначыў, што цяпер на Захадзе перамагае менавіта тая частка чыноўнікаў, якая разумее, што нельга дазволіць РФ замарозіць вайну і захаваць кантроль над акупаванымі тэрыторыямі.

Вызваленне Крыма не будзе азначаць канец вайны

У той жа час Сенчанка зазначае, што вызваленне акупаванага Крымскага паўвострава яшчэ не будзе азначаць поўнае заканчэнне вайны, бо расейцы потым могуць страляць са сваёй тэрыторыі.

«Так, вызваленне ўсёй нашай тэрыторыі для Украіны - гэта канец ваенных дзеянняў. Але расейцы могуць страляць са сваёй тэрыторыі. Менавіта таму вельмі важна, каб вайна скончылася вайсковай паразай пуцінскага войска і каб пачалася ўнутраная дэмакратычная трансфармацыя ў Расеі», – кажа ён.

Калі такая трансфармацыя ў РФ не адбудзецца, то краіна-агрэсарка працягне пагражаць іншым дзяржавам.

«Таму што вяртанне да дэмакратычных каштоўнасцяў адразу падвышае кошт чалавечага жыцця. Без такіх зменаў, на якія, вядома, спатрэбіцца нямала часу, Расея застанецца чалавеканенавісніцкай дзяржавай, якая ўвесь час пагражае ўсім вакол», – кажа Сенчанка.

Што будзе з перасяленцамі пасля вызвалення Крыма

Таксама ён адзначае, што акупанты апынуцца ў пастцы, калі ўкраінскія вайскоўцы разбураць Крымскі мост. Тады з Крыма пачнуць масава ўцякаць так званыя «панаехі», а расейскія сілавікі пачнуць другую хвалю эвакуацыі сваіх сем'яў.

Таксама ён растлумачыў, што мацерыковая Украіна павінна рабіць з так званымі «панаехамі» ў Крыме пасля яго вызвалення ад акупантаў.

Хто гэтыя людзі? Гэта грамадзяне іншай дзяржавы, якія незаконна праніклі на тэрыторыю суверэннай Украіны. Гэта незаконныя мігранты. Згодна з нашым заканадаўствам, гэтыя людзі павінны быць выдвараныя. Ім можа быць дадзены кароткі тэрмін, адзін-два тыдні, на добраахвотны выезд. Калі цягам гэтага тэрміну яны не з'ехалі, то яны будуць дэпартаваныя з краіны», - растлумачыў Сенчанка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках