19 красавiка 2024, Пятніца, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны землятрус у Турцыі: больш за 100 загінулых

1
Магутны землятрус у Турцыі: больш за 100 загінулых

Колькасць ахвяр увесь час расце.

Магутны землятрус адбыўся на паўднёвым усходзе Турцыі, недалёка ад мяжы з Сірыяй. Больш за 76 чалавек загінулі ў Турцыі і больш за 50 - у суседняй Сірыі. Колькасць ахвяр няўхільна расце, паведамляе BBC.

Геалагічная служба ЗША паведаміла, што землятрус магнітудай 7,8 адбыўся а 04:17 па мясцовым часе на глыбіні 17,9 км, паблізу горада Газіянтэп.

Некалькі будынкаў абрынуліся, пад заваламі шукаюць ацалелых.

Міністр унутраных спраў Турцыі Сулейман Сойлу паведаміў, што пацярпелі 10 гарадоў: Газіянтэп, Кахраманмарас, Хатай, Асманіе, Адыяман, Малацця, Шанлыурфа, Адана, Дыярбакыр і Кіліс.

Карэспандэнт Турэцкай службы BBC у Дыярбакыры паведамляе, што ў горадзе абрынуўся гандлёвы цэнтр.

Штуршкі адчуваліся ў сталіцы Анкары і іншых турэцкіх гарадах, а таксама па ўсім рэгіёне - на Кіпры, у Лібане і ў Сірыі, дзе, як і ў Турцыі, шмат загінулых.

Як перадае Reuters, сірыйскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што ў правінцыі Алепа абрынулася вялікая колькасць будынкаў, крыніца ў грамадзянскай службе Хамы паведаміла, што там таксама абрынулася некалькі будынкаў.

«Са сцен у доме ўпалі карціны», – сказаў агенцтву Reuters Самер, жыхар Дамаска. «Я прачнуўся ў жаху. Мы ўсе апрануліся і стаім каля дзвярэй».

Са слоў відавочцаў, людзі ў Дамаску, а таксама ў лібанскіх гарадах Бейрут і Трыпалі, выбягалі на вуліцы і садзіліся ў аўто, каб ад'ехаць ад сваіх дамоў на выпадак абрынання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках