25 красавiка 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW расказаў пра галоўныя памылкі Пуціна ў вайне

10
ISW расказаў пра галоўныя памылкі Пуціна ў вайне
ФОТА: GETTY IMAGES

Амерыканскія аналітыкі пішуць аб страхах кіраўніка Крамля.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не гатовы прымаць рызыкоўныя пастановы, неабходныя для дасягнення яго максімалісцкіх мэт у дачыненні да Украіны. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы аналітыкаў Інстытута вывучэння вайны (ISW).

«Расейскія ўлады са спазненнем праводзяць буйнамаштабныя вайсковыя рэформы і ставяцца да сітуацыі ва Украіне як да зацяжной і вялікай вайны. Аднак сам Пуцін працягвае прытрымлівацца старой мадэлі стрыманага прыняцця пастаноў. Крэмль са спазненнем праводзіць кадравую мабілізацыю і рэарганізацыю, якую ён рэальна павінен быў правесці яшчэ да ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года», - пішуць аналітыкі.

На думку экспэртаў, прэзідэнт РФ, магчыма, зыходзіў з памылковага меркавання, што расейскія войскі могуць прымусіць Украіну капітуляваць без якіх-небудзь значных вайсковых ахвяр, і разглядаў расейскае ўварванне як абмежаваную і прымальную рызыку.

У сваю чаргу, расейскія спецслужбы чакалі краху ўкраінскіх узброеных сіл, а крамлёўскія прапагандысты загадзя апублікавалі загадзя напісаны артыкул, які ўсхваляе «перамогу» Расеі 26 лютага 2022 года.

Шэраг эканамічных крокаў урада РФ сведчаць аб тым, што Пуцін і яго каманда памылкова думалі, што Захад не пойдзе на сур'ёзныя выдаткі ў сувязі з расейскім уварваннем ва Украіну.

Няўдача наступу на Кіеў прымусіла Пуціна сутыкнуцца са складанымі пастановамі. Але прэзідэнт РФ па-ранейшаму неахвотна аддае загады аб складаных зменах у расейскіх узброеных сілах і грамадстве, якія, магчыма, неабходныя для «выратавання» ягонай вайны.

Пуцін відавочна марудзіць з абвяшчэннем другой хвалі так званай частковай мабілізацыі. Пры гэтым амерыканскія і заходнія афіцыйныя асобы адзначаюць, што кіраўнік Крамля зноў схіляецца да правядзення ціхай мабілізацыі праз асцярогу крайняй непапулярнасці першай хвалі.

ISW таксама назірала супярэчлівыя паведамленні ад службовых асоб расейскай Дзярждумы і прадстаўнікоў Крамля што да змен у пратаколы мабілізацыі і набору, што, магчыма, указвае на тое, што Пуцін загадаў падрыхтаваць гэтыя пункты, але не хоча абвяшчаць іх грамадскасці.

Аналітыкі мяркуюць, што нежаданне Пуціна ісці на рызыку, указвае на тое, што ён па-ранейшаму наўрад ці наважыцца на ядзерную эскалацыю або вайну з NАТО. Масква выкарыстоўвае ядзерныя пагрозы найперш для запалохвання Захаду.

«Відавочна, Пуцін шануе свой унутраны статус-кво і імкнецца пазбягаць рызыкоўнай палітыкі для дасягнення ўласных мэт. Ён таксама працягвае дэманстраваць сябе чалавекам, які надае вялікую ўвагу ліквідацыі рызык, нават нягледзячы на тое, што яго ўспрыманне сітуацыі разыходзіцца з рэальнасцю», - гаворыцца ў справаздачы ISW.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках